25 красавiка 2024, Чацвер, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарная асоба Белгідрамета прачытала рэп пра надвор'е

2
Легендарная асоба Белгідрамета прачытала рэп пра надвор'е
ДЗМІТРЫЙ РАБАЎ
ФОТА: ONLINER.BY

Дзмітрый Рабаў прачытаў рэп пра тое, якое надвор'е чакае беларусаў да канца лета.

Дзмітрый Рабаў, які раней узначальваў службу метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета, а сёння працуе сіноптыкам на тэлеканале ОНТ, прачытаў рэп пра тое, якое надвор'е чакае беларусаў да канца лета, піша citydog.by.

Рабаў звольніўся з Белгідрамета ў верасні мінулага года. Незадоўга да гэтага дыктатар Беларусі ва ўласцівай яму манеры раскрытыкаваў працу Белгідрамета.

- Іх прагнозы часам не тое што чытаць... Часам, прачытаўшы, хочацца, каб наогул нічога там не прагназавалі. Там больш за тысячу чалавек. Займіцеся гэтай структурай і навучыцеся працаваць у структуры - зусім невялікая - у нашым войску ёсць (у ВПС і войсках СПА): на тры дні інфармацыя па гадзінах, і ні разу не памыляліся, - сказаў правадыр.

Ці звязаны сыход Дзмітрыя Рабава з гэтым выказваннем, выявіць не ўдалося: Дзмітрый не каментаваў прычыны сыходу з Белгідрамета.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках