23 красавiка 2024, aўторак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікам магілёўскага завода прапануюць аднагадзінны працоўны дзень

8
Работнікам магілёўскага завода прапануюць аднагадзінны працоўны дзень

Ужо тры гады «вядучае прамысловае прадпрыемства» знаходзіцца ў «каматозным» стане.

У вікіпедыі напісана, што магілёўскі завод «Строммашына» з'яўляецца адным з вядучых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. Напэўна, гэта выдатна, але фактычна з 2015 года вядучае прамысловае прадпрыемства знаходзіцца ў «каматозным» стане і ўважаецца банкрутам, піша сайт mogilev.online.

Праўда, у адзін момант завод як бы выйшаў нават на бясстратную вытворчасць і нібыта пачаў ажываць. Але ўжо гэтым летам прадпрыемству працягнулі санацыю да 2023, адначасна змяніўшы і аштрафаваўшы антыкрызіснага кіраўніка. Барацьба за выжыванне працягваецца.

Чарговае сведчанне «эфектыўнасці» працы завода было атрыманае сёння, калі ў групе «Магілёў real» падпісчыца Оля Лысава даслала фота паведамлення ад кіраўніцтва прадпрыемства. Адрасату прапануецца пагадзіцца на рэжым працы - адну гадзіну на дзень, альбо быць звольненым «за адмову ад працягу працы».

Што характэрна, паказаны нават працоўны час - з 7 да 8 раніцы. Гэта значыць, нават пры аднагадзінным працоўным дні ўставаць давядзецца рана...

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках