25 красавiка 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выхадныя ў Беларусі прагназуюць спякоту

1
На выхадныя ў Беларусі прагназуюць спякоту
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО/TUT.BY

У асобных раёнах краіны пройдуць дажджы.

11 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. На захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні, паведамляе Белгідрамет.

Вецер будзе паўночна-заходні, у Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях - з пераходам на паўночны сярэдні, падчас навальніц парывісты. Месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай - ад 11 градусаў цяпла на ўсходзе да 20 на захадзе. Удзень тэмпература паветра павысіцца да 25-30 са знакам «плюс». На захадзе Беларусі прагназуюць +19...+24

У нядзелю, 12 жніўня, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, удзень яны пройдуць пераважна на ўсходзе краіны. У асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, месцамі - навальніцы.

Вецер будзе паўночна-заходні сярэдні, у асобных раёнах падчас навальніц моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 13-18 вышэй за нуль, удзень слупок тэрмометра пакажа ад +19 да +26.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках