28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні дырэктарка турфірмы прайграла на стаўках грошы кліентаў

2
У Гародні дырэктарка турфірмы прайграла на стаўках грошы кліентаў

31-гадовая жыхарка горада рабіла стаўкі на спорт.

31-гадовая жыхарка горада - дырэктар турыстычнай фірмы, прайграла грошы кліентаў у стаўках на спорт. Ад яе дзеянняў пацярпелі пяць чалавек, паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Жанчына зарэгістравала таварыства з абмежаванай адказнасцю ў наданні паслуг у сферы адпачынку ў красавіку гэтага года. Нейкі час яна працавала і не парушала закон. Да чэрвеня ў яе назапасіліся асабістыя запазычанасці. Дзяўчына наважыла скарыстацца сродкамі кліентаў, якія яны аддалі ёй за туры.

Узятую з касы суму, а гэта амаль 25 тысяч беларускіх рублёў, яна хацела прымножыць, паставіўшы некалькі ставак на тэніс. Прагнозы, да яе жалю, не спраўдзіліся, сродкаў залатаць чарговы фінансавы прабел не выявілася, а ў міліцыю сталі звяртацца незадаволеныя грамадзяне.

На руках у іх былі выдадзеныя турфірмай дакументы, але на адпачынак яны выехаць не змаглі. Цяпер паводле гэтага факта распачатая крымінальная справа (артыкул «прысваенне або растрата»).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках