24 красавiка 2024, Серада, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Расейцы паводзяць сябе па-варварску ў дачыненні да нас

80
Лукашэнка: Расейцы паводзяць сябе па-варварску ў дачыненні да нас
АРХІЎНЫЯ ФОТА GETTY IMAGES/SASHA MORDOVETS

Дыктатар папракае Расею ў нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка папракае Расею ў нядобрасумленнай канкурэнцыі і невыкананні абавязацельстваў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

«У нас цяпер цяжкі перыяд - расейцы паводзяць сябе па-варварску ў дачыненні да нас, публічна пра гэта кажу. Яны ад нас патрабуюць чагосьці, нібыта мы васалы ў іх, а ў рамках ЕАЭС, куды яны нас запрасілі, яны выконваць свае абавязацельствы не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сітуацыю», - заявіў Лукашэнка падчас наведвання ААТ «Гомсельмаш» у пятніцу.

Дыктатара цытуе дзяржагенства БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што ў Расеі папракаюць амерыканцаў і Захад у стварэнні «неканкурэнтнай перавагі». «А самі ж яны для нас такія ж неканкурэнтныя ствараюць умовы», - сказаў ён.

«Гэта тэма нашай яшчэ размовы з прэзідэнтам Расеі. Але мы павінны працаваць у тых умовах, у якіх сёння існуём», - дадаў беларускі дыктатар.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках