29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшла на волю апошняя з затрыманых паводле «справы БелТА» журналістка

12
Выйшла на волю апошняя з затрыманых паводле «справы БелТА» журналістка
ІРЫНА ЛЕЎШЫНА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Ірыну Леўшыну адпусцілі пасля допыту ў Следчым камітэце.

Галоўную рэдактарку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну вызвалілі 10 жніўня пасля допыту ў следчым камітэце, паведамляе «Радыё Свабода».

На 30 хвілін раней на волю выйшаў журналіст Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, перад гэтым яго таксама дапыталі ў СК.

Журналістку затрымалі 9 жніўня паводле справы аб «несанкцыянаваным доступе» да платнай падпіскі БелТА. Пазней у гэты ж дзень Следчы камітэт заявіў аб вызваленні рэдактараў tut.by і «іншых асоб», затрыманых паводле гэтай справы.

9 жніўня на волю выйшлі галоўная рэдактарка tut.by Марына Золатава, а таксама Галіна Уласік, Ганна Калтыгіна і Ганна Ермачонак з tut.by, рэдактар сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў і журналістка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках