25 красавiка 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці жаўнер тэрміновай службы на «Урале» да смерці збіў пешахода

4
У Берасці жаўнер тэрміновай службы на «Урале» да смерці збіў пешахода

Трагічны выпадак адбыўся 29 ліпеня, але афіцыйна гэтую гісторыю апублікавалі толькі цяпер.

Высвятляюцца абставіны і прычыны здарэння. Пакуль што вядома толькі тое, што ў той дзень жашнер тэрміновай службы адной з вайсковых частак Берасцейскага гарнізона ехаў на вайсковым «Урале» вуліцай Ковельскай. У гэты час дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе пераходзіў 67-гадовы мужчына. У выніку вайсковая машына наехала на пешахода, піша kp.by.

Як распавялі ў СК, з месца ДТЗ пацярпелага на хуткай павезлі ў лякарню, аднак праз некаторы час ён сканаў. У дачыненні да кіроўцы Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт.464 КК (Парушэнне правілаў кіравання або эксплуатацыі машын, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Мера пакарання паводле гэтага артыкула - абмежаванне ў вайсковай службе на тэрмін да двух гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках