28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зноў абваліў курс турэцкай ліры

5
Трамп зноў абваліў курс турэцкай ліры

За гэты год яна страціла траціну свайго кошту.

У пятніцу турэцкая ліра працягнула сваё імклівае падзенне, і абясцэнілася на 8,9%. Цяпер за адзін амерыканскі даляр у абменніках бяруць 6,3 ліры, паведамляе tsn.ua.

Сітуацыя з еўра яшчэ горшая - яго гандлююць за 7 лір, паведамляе AFP.

«Мы не прайграем эканамічную вайну. Калі ў вас ёсць даляры, еўра або золата пад падушкай, ідзіце ў банкі і абменьвайце іх на ліры. Гэта нацыянальная бітва», - заклікае прэзідэнт краіны Рэджэп Тайіп Эрдаган.

Варта адзначыць, што ў пачатку года курс турэцкай ліры да даляра складаў 3,77, а да еўра - 4,54.

Сітуацыя з лірай можа стаць яшчэ горш, бо прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 10 жніўня абвясціў аб увядзенні новых мыт на сталь і алюміній для Турцыі.

«Я толькі што ўхваліў падваенне тарыфаў на сталь і алюміній адносна Турцыі, бо іх валюта, турэцкая ліра, хутка абясцэньваецца супраць нашага вельмі моцнага даляра! Цяпер алюміній будзе 20%, а сталь - 50%. Нашы стасункі з Турцыяй цяпер не добрыя!» - напісаў Трамп у сваім Twitter.

Такі імклівы абвал адбыўся з прычыны пагаршэння стасункаў паміж ЗША і Турцыяй. Штаты ўвялі санкцыі і патрабуюць турэцкія ўлады вызваліць амерыканскага пастара, якога вінавацяць у сувязях з Фетхулахам Гюленам, якога лічаць арганізатарам няўдалага перавароту ў Турцыі летам 2016 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках