28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае Міністэрства фінансаў зняпраўдзіла паведамленні пра прыпыненне крэдытавання Беларусі

5
Расейскае Міністэрства фінансаў зняпраўдзіла паведамленні пра прыпыненне крэдытавання Беларусі

Інфармацыя аб прыпыненні крэдытавання не адпавядае рэчаіснасці.

Міністэрства фінансаў РФ зняпраўдзіла інфармацыю пра прыпыненне крэдытавання Беларусі, заявіўшы пра падрыхтоўку дакументаў для новага фінансавага крэдыту і чарговых ратаў крэдыту паводле лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР).

«Інфармацыя пра прыпыненне Расейскай Федэрацыяй крэдытавання Беларусі не адпавядае рэчаіснасці. Пачалася і актыўна вядзецца падрыхтоўка дакументаў, неабходных для выдавання новага фінансавага крэдыту, а таксама ратаў крэдыту, выдадзеных паводле лініі ЕФСР», - цытуе паведамленне прэс-службы Міністэрства фінансаў РФ «Интерфакс».

Раней агенцтва Рейтер са спасылкай на пратакол змяненняў да двухбаковай міжураддамовы і тлумачальнай запіскі «Белнафтахіма» паведаміла, што расейскі бок ініцыюе абмежаванне бязмытных паставак нафтапрадуктаў у Беларусь, для чаго прыпыніла выдаванне Менску крэдытаў ЕФСР і перамовы дзяржкрэдыту на $1 млрд.

Гаворка ідзе пра крэдыт ЕФСР на $2 млрд у складзе сямі рат у 2016-2018 гадах. Менск атрымаў пяць ратаў на $1,6 млрд. Дзве раты па $200 млн пакуль не выдадзеныя, хоць адна павінна была паступіць яшчэ ў 2017 годзе, а апошняя ў першай палове 2018 года.

Таксама Беларусь раней ініцыявала перамовы з РФ аб выдаванні чарговага дзяржкрэдыту на суму да $1 млрд для рэфінансавання раней прыцягнутых у Расеі сродкаў, аб'ём якіх складае білзу $6,3 мільярда (больш за 38% агульнага аб'ёму замежнай дзяржаўнай запазычанасці Беларусі).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках