19 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Гурэнка: Максімальны заробак у «Дынама» - у межах €7 тысяч

5
Сяргей Гурэнка: Максімальны заробак у «Дынама» - у межах €7 тысяч
Сяргей Гурэнка

Леандра Парэдэс з «Зеніта» атрымлівае €416 тысяч на месяц.

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Сяргей Гурэнка распавёў пра магчымыя заахвочванні каманды ў выпадку выхаду ў групавы раўнд Лігі Еўропы, а таксама назваў прыкладную суму бюджэту клуба.

- У Расеі шырока абмяркоўваецца прысваенне гульцам каманды званняў заслужаных майстроў спорту. Вашай камандзе дадуць іх, калі выйдзеце у групу Лігі Еўропы?

- Не той узровень (смяецца). Хоць гістарычна было так, што за мяжой прэміравалі валютай, а ў нас давалі чарговае званне. Так, званне ганаровае, але галоўнае, каб заўзятары прызнавалі.

- «Дынама» атрымае прэміяльныя за перамогу над «Зенітам»?

- Нават не абмяркоўвалі гэтую тэму. Калі кіраўнікі палічаць патрэбным, то зробяць. Я нават не ведаю, ці выдаецца прэмія камандзе за праход далей.

- Гэта значыць гульцы не прасілі прэміяльныя за 4:0?

- У нас так не прынята. І хлопцам я кажу, што іх задача гуляць так, каб іх заўважылі, яны з'ехалі і падпісалі добрыя кантракты. Адны прэміяльныя сям'ю не забяспечаць, таму хай думаюць пра футбол.

- Праўда, што максімальны заробак у вас у камандзе сем тысяч еўраў?

- Так. Максімальны ў гэтых межах.

- Які ў такім выпадку бюджэт клуба?

- Дакладную лічбу не назаву, таму што не працую ў кіраўніцтве клуба. Думаю, дзесьці 3,5-4 мільёна даляраў, - сказаў Гурэнка ў інтэрв'ю «Спорт-экспрэсу».

Нагадаем, Cамым высокааплатным футбалістам у РФПЛ у 2018 годзе быў прызнаны паўабаронца пецярбургскага «Зеніта» Леандра Парэдэс. Яго заробак склаў €5 мільёнаў у год.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках