19 красавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўлюк Быкоўскі: Цяпер пра «Немецкую волну» ведаюць канваіры беларускіх турмаў

3
Паўлюк Быкоўскі: Цяпер пра «Немецкую волну» ведаюць канваіры беларускіх турмаў

Журналіст, які выйшаў на волю распавёў, як праводзіў лікбез у ІЧУ.

10 жніўня пасля допыту ў следчым камітэце Беларусі вызвалілі карэспандэнта Deutsche Welle ў Менску Паўлюка Быкоўскага, паведамляе «Радыё Свабода».

Паўлюк Быкоўскі быў затрыманы 8 жніўня на 72 гадзіны. Гэты тэрмін сканчаўся ў суботу, 11 жніўня. Перад гэтым у яго кватэры быў праведзены ператрус з канфіскацыяй электронных носьбітаў інфармацыі. Deutsche Welle звярнулася да беларускага амбасадара ў Бэрліне з патрабаваннем неадкладна вызваліць Быкоўскага:

- На ўмовы ўтрымання я жаліцца не магу - гэта звычайныя ўмовы для ІЧУ.

Гэта не першы досвед траплення беларускага журналіста ў следчы ізалятар, да мяне многія журналісты там сядзелі. Я бачу, што мяне сустрэлі на волі журналісты - гэта добра і вельмі прыемна. Думаю, што салідарнасць журналістаў - гэта вельмі важная рэч. Мне казалі, у тым ліку канваіры, што адбываецца. Для «Немецкой волны», дзе я працую, адбылося павелічэнне кола людзей, якія пра яе ведаюць. Сёння пра «Немецкую волну» ведаюць канваіры і зняволеныя, - распавёў Паўлюк Быкоўскі.

На арышт журналістаў і ператрусы ў рэдаккцыях tut.by і БелаПАН рушыла ўслед аператыўная і жорсткая міжнародная рэакцыя.

З патрабаваннем вызваліць журналістаў выступіла Рада Еўропы, «Рэпарцёры без межаў». Еўразвяз таксама заклікаў вызваліць журналістаў. З заявамі таксама выступілі МЗС Нямеччыны, фракцыя ХДС/ХСС у Бундэстагу, амбасада ЗША ў Беларусі і некаторыя іншыя еўрапейскія дыпламаты.

Сустаршыня Хельсінкскай камісіі ЗША, кангрэсмэн Крыстафэр Сміт заявіў, што амерыканскі ўрад павінны зрабіць абарону патрыётаў і журналістаў Беларусі галоўным прыярытэтам у стасунках з Лукашэнкам.

8 жніўня рэдакцыі tut.by і БелаПАН наведалі дыпламаты з ЗША і Еўразвязу.

Раней таксама з'явілася інфармацыя, што калі журналісты не будуць вызваленыя, то ў рэжыму Лукашэнкі могуць адабраць права на правядзенне Еўрапейскіх гульняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках