20 красавiка 2024, Субота, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі зарабляюць беларускія YouTube-блогеры?

4
Колькі зарабляюць беларускія YouTube-блогеры?

Маладыя людзі і цэлыя сем'і атрымліваюць салідныя сумы за аповеды пра сваё жыццё.

– Мне – 22, і я гаспадар гэтай тачкі! – нядаўна пахваліўся самы вядомы беларускі блогер у новым відэа. Нагадаем, Улад Бумага набыў сабе Ford Mustang, піша kp.by.

У роліку Улад не называе мадэль і кошт аўтамабіля, але падкрэслівае, што мог бы за гэтыя грошы набыць сабе новенькі Mercedes або BMW.

Аднак мы разгледзелі, што Бумага прыдбаў сабе Ford Mustang шостага пакалення. Такія выпускаліся з 2014 да 2017 года. Кошт – ад 30 да 40 тысячаў даляраў (у залежнасці ад года і стану).

Блогер падкрэслівае, што ён не выхваляецца, але ганарыцца, што змог у 22 гады зарабіць на дарагі «Мустанг», якіх у Менску не так шмат. А значыць, што ўсе, хто ўбачыць гэты аўтамабіль, зразумеюць: за рулём Улад Бумага.

Улад заязджае ў свой раён у Менску (Серабранка), дзе выхваляецца набыткам перад аднакласнікамі і хлапчукамі, з якімі ганялі на стадыёне ў футбол. А потым ладзіць спантанную сустрэчу з фанатамі.

– Хлопец без перспектываў змог дамагчыся поспеху. Цяпер у мяне класнае, яркае жыццё, – тлумачыць Улад у відэа.

А і праўда ж! На канал блогера ў YouTube падпісаны больш за 3 мільёны чалавек. У Інстаграме – 966 тысяч. Улад Бумага займае першы радок сярод YouTube-блогераў Беларусі. І ведаеце, што ён робіць? Апавядае пра сваё жыццё! Таксама здымае пародыі на папулярныя песні, можа правесці ноч у батутным цэнтры ці набыць машыну за манеты. За год ягоная аўдыторыя вырасла ў два разы. Бумага абышоў нават LaGGeRа (Андрэй Шавель). 21-гадовы лідчанін цягам 5 гадоў займаў радок лідара сярод беларускіх блогераў – на сваім канале ён робіць агляды гульні Minecraft. Яшчэ год таму ў яго было 1,9 мільёна падпісчыкаў, а сёння, паводле інфармацыі амерыканскага аналітычнага сэрвісу SocialBlade, усяго 617 тысяч. Сам блогер схаваў сумныя лічбы ад падпісчыкаў. І цяпер LaGGeR толькі на 6-м месцы ў папулярнасці.

«Камсамолка» склала топ-5 беларускіх YouTube-блогераў, якія не проста забаўляюцца ў інтэрнэце, але і зарабляюць. У гэтым нам дапамог расейскамоўны сэрвіс аналітыкі YouTube-каналаў SeeZisLab і вышэйзгаданы SocialBlade. Абодва сэрвісы паказваюць прыкладныя прыбыткі блогераў у выпадку, калі б яны заключылі партнёрскі кантракт з відэахостынгавым сайтам.

Улад Бумага (А4) – 3,014 млн падпісчыкаў

Ацэнкавы прыбытак за месяц:

$ 1 800 (SeeZisLab)

$ 3 800 – $ 61 400 (SocialBlade)

Прыемны Ільдар – 1,944 млн падпісчыкаў

Ільдар Хабібулін на YouTube ужо 5 гадоў. Хлопец жыве ў Менску. У сваім блогу ён робіць агляды папулярных шоу, разважае пра актуальнае і апавядае пра сябе.

Ацэнкавы прыбытак за месяц:

$ 5600 (SeeZisLab)

$ 3000 – 47 200 (SocialBlade)

«Сямейка Z» – 1,1 млн падпісчыкаў

Шматдзетная сям'я з-пад Менска апавядае пра свае будні і пра супярэчнасці пакаленняў. За апошні год канал «Сямейка Z» павялічыў колькасць падпісчыкаў у два разы.

Ацэнкавы прыбытак за месяц:

$ 18 000 (SeeZisLab)

$ 2100 – 34 100 (SocialBlade)

MasyaKa Grand – 899 тыс. падпісчыкаў

Мянчук Саша Мувер вядзе блог пра гульню ў Minecraft ужо 6 гадоў. Але за год ён страціў 30 тысячаў падпісчыкаў.

Ацэнкавы прыбытак за месяц:

$ 153 (SeeZisLab)

$ 70 – 1100 (SocialBlade)

Дзіма Ермузевіч – 742 тыс. падпісчыкаў

Малады хлопец з Гомеля цяпер вучыцца ў Менску. Дзіма вывучае рэжысуру і акцёрскае майстэрства. Ён быў адным з першых беларускіх блогераў, хто пачаў расказваць проста пра сваё жыццё. Ягоны канал існуе з 2011 года і колькасць падпісчыкаў увесь час расце.

Ацэнкавы прыбытак за месяц:

$ 296,6 (SeeZisLab)

$ 209 – 3300 (SocialBlade)

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках