19 красавiка 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Даішнікі бегам і на аўто ганяліся за падлеткам у цэнтры Горадні

3
Відэафакт: Даішнікі бегам і на аўто ганяліся за падлеткам у цэнтры Горадні
ФОТА: EUROBELARUS.INFO

Пагоня трапіла на відэа.

5 жніўня адзін з кіроўцаў Горадні стаў відавочцам незвычайнай сітуацыі - перад яго аўтамабілем на забараняльны сігнал святлафора дарогу жвава перабег падлетак, за якім прайшоў аўтамабіль ДАІ з уключанымі пробліскавымі маячкамі, а следам, але ўжо бегма, і яшчэ адзін інспектар, піша Блог Горадні.

Усе накіраваліся за маладым чалавекам - на пешаходную зону плошчы Савецкай. Гэта трапіла на відэа.

Што адбылося, AutoGrodno.by патлумачылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

- Увечары ў мінулую нядзелю нарад ДАІ дзяжурыў на вуліцы Парыжскай Камуны, калі міма іх праехаў аўтамабіль Volvo і не спыніўся на сігнал, пададзены жазлом. Супрацоўнікі ДАІ пачалі пераслед, а легкавы аўтамабіль павярнуў направа на вуліцу Стэфана Баторыя. На паркоўцы Volvo спыніўся, кіроўца выбег і накіраваўся ў двары. Адзін з супрацоўнікаў ДАІ таксама выбег за ім, а другі працягнуў пераслед на аўтамабілі, падсвечваючы фарамі тэрыторыю, - распавёў старшы інспектар ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук.

Маладзён прабег вакол дамоў і праз праезную частку накіраваўся на Савецкую плошчу. Менавіта там яго і затрымаў інспектар, які пад'ехаў на аўтамабілі.

- Высветлілася, што кіроўцу Volvo цяпер 17 гадоў. Пасведчання кіроўцы ён яшчэ не атрымліваў, а аўто ўзяў у бацькі, які правоў кіроўцы пазбаўлены (за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення). На вуліцы Сацыялістычнай маладзён выпіў паўтара літра піва і паехаў катацца па горадзе з двума пасажырамі. Яны, дарэчы, засталіся ля кінутага аўтамабіля. У крыві кіроўцы выявілі 0,8 праміле алкаголю, - дапоўніў Алег Дук.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках