«Куды завёў ты нас, Сусанін?»: Беларусы жорстка адказалі Лукашэнку
52- 12.08.2018, 12:05
- 172,631
Дыктатара высмеялі праз яго скаргі на «варвараў з усходу».
Кіраўнік Беларусі Лукашэнка папракнуў Расею ў нядобрасумленнай канкурэнцыі і невыкананні абавязанняў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюзу.
«У нас цяпер цяжкі перыяд - расейцы паводзяць сябе па-варварску у дачыненні да нас, публічна пра гэта кажу. Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як-быццам мы васалы ў іх, а ў рамках ЕАЭС, куды яны нас запрасілі, яны выконваць свае абавязанні не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сітуацыю», - заявіў Лукашэнка, наведваючы ААТ «Гомсельмаш» у пятніцу.
Ён таксама дадаў, што «мы павінны два-тры гады вытрымаць» і «яны «Ростсельмаш» свой усяляк падтрымліваюць, субсідзіруюць, парушаючы нашы дамоўленасці ў Еўразійскім эканамічным саюзе».
У чытачоў Charter97.org спагады гэтыя заявы дыктатара не выклікалі.
«Трэба было ў ЕЗ ісці».
«Расхлёбваць за вядзенне гандлю ў адным накірунку».
«Я не халяўшчык, я партнёр...»
«Хопіць ужо жабраваць! Усё ў рот Расеі глядзяць 25 гадоў і пад яе дудку скачуць!
«Ад саўка трэба адарвацца раз і назаўсёды, а з Расеяй росквіту не будзе!»
«Усе позна, дагуляўся з беларускім мішкам клышаногім».
«Лука лез у ЕАЭС як клешч у скуру, а цяпер штосьці абураецца. Сам вінаваты, разбурыў краіну, папіў людзям крыві, як вампір»
«Куды завёў ты нас, Сусанін?»