20 красавiка 2024, Субота, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг падтрымкі Пуціна знізіўся да ўзроўню 2013 года

2
Рэйтынг падтрымкі Пуціна знізіўся да ўзроўню 2013 года

Самая вялікая падтрымка ў расейскага прэзідэнта была ў 2015 годзе.

Рэйтынг падтрымкі прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна знізіўся да ўзроўню 2013 года, паведамляе unian.net.

Пра гэта сведчаць вынікі апошняга апытання фонду "Грамадская думка", якое праводзілася 4-5 жніўня. Так, на стан 5 жніўня, на пытанне "Уявіце сабе, што ў наступную нядзелю зноў адбудуцца выбары прэзідэнта РФ. Скажыце, калі ласка, як, за каго з кандыдатаў Вы прагаласавалі б?" 45% аддалі перавагу Пуціну.

Згодна з графікам вынікаў даследавання з 2008 года, апошні раз такі рэйтынг Пуцін меў у 2013 годзе. Тады ён таксама складаў 45%. Самая вялікая падтрымка (74%) у расейскага прэзідэнта была ў 2015 годзе.

Варта адзначыць, што рэйтынг падтрымкі расейскага прэзідэнта знізіўся ніжэй за 50% на стан 24 чэрвеня гэтага года.

У той самы час Пуціну таксама менш пачалі давяраць расейцы. Так, на пытанне "Вы давяраеце ці не давяраеце Пуціну?" 24% апытаных адказалі "безумоўна давяраю" (у канцы ліпеня – 25%).

Таксама "безумоўна не давяраю" адказалі 17% рэспандэнтаў (у канцы ліпеня – 15%).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках