29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя дэталі падзелу Каспійскага мора

3
Сталі вядомыя дэталі падзелу Каспійскага мора

Вызначаныя новыя правілы карыстання акваторыяй.

Канвенцыя пра прававы статус Каспія, якую падпісалі лідары Расеі, Казахстана, Ірана, Азербайджана і Туркменістана, вызначыла новыя правілы карыстання акваторыяй. Дэталі дакумента прыводзіць РІА Навіны.

Згодна з дакументам, памер тэрытарыяльных водаў кожнай краіны роўны 15 марскім мілям, іх вонкавая мяжа набывае статус дзяржаўнай. Да тэрытарыяльных водаў прымыкае 10-мільная рыбалоўная зона, дзе кожная краіна атрымала выключнае права на промысел, за выняткам вылаву асятрыны.

Асноўная плошча воднай паверхні акваторыі мора застаецца ў агульным карыстанні бакоў. Сярод іншага, яны могуць будаваць штучныя выспы з 500-метровымі зонамі бяспекі. Да таго ж краіны рэгіёну абавязаліся браць пад увагу экалагічны чыннік пры рэалізацыі буйных праектаў і несці адказнасць за экалагічныя страты ў выпадку, калі яны будуць нанесеныя.

Адным з асноўных пунктаў стала забарона на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі вайсковых аб'ектаў краінаў, якія не ўваходзяць у «каспійскую пяцёрку».

Дно і нетры акваторыі Каспійскага мора краіны падзеляць паміж сабой шляхам заключэння двухбаковых пагадненняў. Карыстанне акваторыяй будзе рэгулярна абмяркоўвацца на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных справаў, цягам паўгода адбудзецца першая сустрэча.

V Каспійскі саміт прайшоў у казахстанскім Актау. Акрамя канвенцыі пра прававы статус рэгіёну, якая распрацоўвалася больш за 20 гадоў, лідары Расеі, Казахстана, Ірана, Азербайджана і Туркменістана падпісалі шэраг іншых пагадненняў у сферах транспарту, турызму, эканомікі і бяспекі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках