25 красавiка 2024, Чацвер, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лагойскам малады кіроўца на Toyota вылецеў у кювет і перакуліўся

5
Пад Лагойскам малады кіроўца на Toyota вылецеў у кювет і перакуліўся

Загінула 14-гадовае дзіця.

У Лагойскім раёне Toyota вылецела ў кювет і перакулілася, загінула 14-гадовае дзіця. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Менаблвыканкама.

Смяротная аварыя адбылася 11 жніўня, блізу 03.30, на 30-м кіламетры трасы Жодзіна – Дзяніскі паблізу вёскі Сілічы. 18-гадовы жыхар Лагойска, кіруючы Toyota Auris, на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.

У выніку ДТЗ цяжкія траўмы атрымаў 14-гадовы мянчук, які ехаў на заднім сядзенні. Дзіця даставілі ў лякарню, дзе а 14-й яно памерла. Кіроўца Toyota атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

– Аўтааматар не быў прышпілены рэменем бяспекі, нягледзячы на тое, што рухаўся ў цёмны час сутак ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Кіроўчае пасведчанне катэгорыі С, АМ ён атрымаў усяго два месяцы таму. Права кіравання легкавым аўтамабілем не меў, – дадалі ў ДАІ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках