18 красавiка 2024, Чацвер, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі магчымае скасаванне дзяржаўных пенсій

67
У Расеі магчымае скасаванне дзяржаўных пенсій

Пенсіі могуць скасаваць праз дэфіцыт пенсійнай сістэмы.

Пра гэта старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін заявіў на сустрэчы з жыхарамі Саратава, паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкай на партал FreeNews-Volga.

Адна з жанчынаў, якія прыйшлі на размову з Валодзіным, паскардзілася на нізкую пенсію і сказала, што ў выпадку павышэння пенсійнага ўзросту ні яе аднагодкі, ні іхнія ўнукі да пенсіі проста не дажывуць.

Спікер Дзярждумы РФ адказаў, што для павелічэння тэрміна жыцця ёсць спартпляцоўкі.

Ці будуць у нас далей дзяржаўныя пенсіі – гэта таксама пытанне, таму што бюджэт стаў дэфіцытным, дадаў старшыня Дзярждумы.

Словы старшыні Дзярждумы РФ Вячаслава Валодзіна, што ў Расеі можа быць скасаваная пенсія, невыпадковыя.

Такое меркаванне «Эху Москвы» выказаў дэпутат ад КПРФ Валерый Рашкін. Ён дадаў, што ўлады плануюць праз нейкі час скасаваць дзяржаўныя пенсіі. Рашкін дадаў, што пасля павышэння пенсійнага ўзросту многія мужчыны проста не дажывуць да яго.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках