19 красавiка 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган прыстрашыў «развітацца» з ЗША і сысці да новых хаўруснікаў

11
Эрдаган прыстрашыў «развітацца» з ЗША і сысці да новых хаўруснікаў
Рэджэп Эрдаган

Заява кіраўніка Турцыі гучыць на фоне новых санкцыяў, якія Вашынгтон увёў у дачыненні да Анкары.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган, выступаючы ў нядзелю перад сваімі прыхільнікамі ў Трабзоне, прыстрашыў Штатам «развітацца» з імі і «звярнуцца да новых партнёраў і альянсаў», паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Anadolu.

«Мы развітаемся з тымі, хто ахвяруе сваім стратэгічным партнёрствам і саюзніцтва з краінай з насельніцтвам 81 млн чалавек, аддаючы перавагу мець справу з тэрарыстычнымі арганізацыямі», - сказаў Эрдаган.

Турэцкі лідар папярэдзіў, што яго краіна звернецца да новых рынкаў, новых партнёраў і альтэрнатыўных фінансавых інструментаў. «Калі вы будзеце ціснуць на нас праз даляр, мы будзем шукаць іншыя спосабы выканання нашых задач», - заявіў ён. «Мы дамо наш адказ чалавеку, які аб'яўляе вайну ўсяму свету, уключаючы нашу краіну, - звярнуўшыся да новых рынкаў, новых партнёраў і новых альянсаў», - дадаў Эрдаган.

Новыя санкцыі Вашынгтона турэцкі лідар назваў «эканамічнай вайной». «Мы распазналі вашу гульню, і мы кідаем ёй выклік», - сказаў прэзідэнт, адзначыўшы, што мэтай Штатаў з'яўляецца «захапіць Турцыю ва ўсіх абласцях ад фінансаў да палітыкі». «Але мы не здадзімся - папярэдзіў Эрдаган. - Мы працягнем вытворчасць. Мы будзем працягваць нарошчваць экспарт», - дадаў ён.

У сваім выступе Эрдаган зноў пракаментаваў сітуацыю з абвалам турэцкай ліры. Ён патлумачыў гэта змовай супраць Турцыі, адзначыўшы, што сітуацыя не паддаецца логіцы. Прэзідэнт заклікаў сваіх суграмадзян пазбаўляцца ад даляраў і еўра, каб умацаваць ліру.

Турцыя - хаўруснік ЗША ў NATO. Адносіны паміж краінамі абвастрыліся пасля таго, 1 жніўня Вашынгтон увёў супраць кіраўніка МУС і міністра юстыцыі Турцыі санкцыі. Падставай для гэтага стала адмова Анкары вызваліць амерыканскага пастара Эндру Брансон, якога арыштавалі праз падазрэнне ў шпіянажы і ў сувязях з Гюленам. Апошняга ўлады Турцыі ўважаюць датычным да спробы дзяржаўнага перавароту ў краіне ў 2016 годзе.

На гэтым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп таксама распарадзіўся ўдвая павысіць мыты на алюміній і сталь з Турцыі. «У дачыненні да Турцыі я толькі што санкцыянаваў павышэнне ўдвая мытаў на сталь і алюміній, у той час як іх валюта, турэцкая ліра, імкліва падае ў адносінах да нашага вельмі дужага даляра! Мыты на алюміній складуць 20% і 50% - на сталь. Нашы стасункі з Турцыяй зараз нядобрыя», - напісаў 10 жніўня Трамп на сваёй старонцы ў Twitter.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках