25 красавiка 2024, Чацвер, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 2005 года беларуская прамысловасць страціла больш за 200 тысяч чалавек

4
З 2005 года беларуская прамысловасць страціла больш за 200 тысяч чалавек

Як галіна пазбаўляецца ад «лішніх» рук.

У Беларусі прамысловыя прадпрыемствы працягваюць пазбаўляцца ад «лішніх» працоўных рук. Так, з 2005 года гэтая галіна страціла больш за 200 тысяч работнікаў. Гэта вынікае са звестак зборніка Белстата «Прамысловасць Рэспублікі Беларусь, 2018». Tut.by паглядзеў, як за апошнія 12 гадоў змянілася колькасць работнікаў на прамысловых прадпрыемствах.

У 2005 годзе сярэдняспісачная колькасць работнікаў прамысловых прадпрыемстваў складала 1 мільён 84,9 тысячы чалавек, а ў 2017-м - ужо 882,1 тысячы. То бок, за апошнія 12 гадоў галіна «страціла» больш за 200 тысяч работнікаў.

Да прыкладу, за 2017 год сярэдняспісачная колькасць работнікаў прамысловых прадпрыемстваў скарацілася на 13,5 тысячы чалавек. Больш за ўсё людзей задзейнічаная ў гэтай сферы дзейнасці ў Менскай вобласці - 166,6 тысячы чалавек, следам ідзе Менск (164,1 тысячы чалавек). Менш за ўсё чалавек задзейнічана на прамысловых прадпрыемствах Гарадзенскай і Віцебскай абласцей - 94,7 тысячы і 99,5 тысячы чалавек адпаведна.

Больш за ўсё чалавек занята ў апрацоўчай прамысловасці - 742,2 тысячы. Для параўнання: у 2005 годзе іх было 950,9 тысячы.

У чэрвені гэтага года прамысловыя прадпрыемствы прынялі на 1,5% больш работнікаў, чым звольнілі. Папярэднія 3 месяцы арганізацыі ў гэтай сферы больш актыўна «сыходзілі» работнікі, чым працаўладкоўвалася пачаткоўцаў. Да прыкладу, у красавіку звольненых было на 42,2% больш, чым прынятых на працу.

Сярэдні заробак у прамысловасці ў 2017 годзе склаў 869 рублёў, годам раней - 751 рубель. У чэрвені гэтага года сярэднія палучкі ў гэтай сферы дзейнасці выраслі да 1 034 рублёў. Пры гэтым рэальныя заробкі, якія разлічваюцца з улікам інфляцыі, у чэрвені выраслі на 10,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках