25 красавiка 2024, Чацвер, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роналду забіў гол у першым матчы за «Ювентус»

1
Роналду забіў гол у першым матчы за «Ювентус»

Крышціяну Раналду адкрыў лік у матчы ўжо на восьмай хвіліне.

«Ювентус» у традыцыйным летнім матчы ў Вілар-Перозе (недалёка ад Турына) разграміў другую каманду клуба з лікам 5:0. Гульня стала першай для партугальскага нападніка Крышціяну Раналду ў складзе «б’янканеры», паведамляе РБК.

Стартавы склад «Ювентуса А»: Войцех Шчэнсны, Леанарда Банучы, Джорджыа К’еліні, Алекс Сандра, Эмрэ Джан, Радрыга Бентанкур, Федэрыка Бернардэскі, Паула Дыбала, Дуглас Коста, Крышціяну Раналду.

Роналду адкрыў лік у матчы ўжо на восьмай хвіліне. Яшчэ праз 10 хвілін Рыкарда Капеліні зрэзаў мяч ва ўласныя брамы, спрабуючы апярэдзіць найлепшага бамбардзіра Лігі чэмпіёнаў за ўсю гісторыю.

У другой палове першага тайма дубль аформіў аргентынскі нападнік «Ювентуса» Паўла Дыбала. У эпізодзе з яго другім мячом у галявой камбінацыі браў удзел Раналду. Пасля перапынку канчатковы лік усталяваў Клаўдыё Маркізіа, які выйшаў на замену.

Раналду падпісаў кантракт з «Ювентусам» 10 ліпеня. Турынскі клуб заплаціць «Рэалу» за 33-гадовага нападніка €100 млн, пералічэнне будзе зробленае двума ратамі. Раналду стаў самым дарагім гульцом у гісторыі «Ювентуса» - раней рэкорд належаў аргентынскаму форварду Гансала Ігуаіну, які быў набыты ў «Напалі» за €90 млн.

Напярэдадні прэзентацыі партугальца «Ювентус» выставіў у сваім афіцыйнай краме на продаж футболкі з прозвішчам пяціразовага ўладальніка «Залатога мяча». За дзень было набыта больш за 500 тысяч футболак коштам €105 кожная.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках