20 красавiка 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольскі, Вайцюшкевіч і «Стары Ольса» выступяць на фэсце пад Менскам

Вольскі, Вайцюшкевіч і «Стары Ольса» выступяць на фэсце пад Менскам

Фестывальны сезон у Беларусі прадаўжаецца.

У першы дзень восені пад Менскам пройдзе юбілейная «Камяніца» - фолк-фэст, на якім гэтым разам выступяць артысты з Беларусі, Украіны і Расеі. Хэдлайнерамі фэсту сёлета стануць Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, піша onliner.by.

На гэты раз гледачоў чакаюць выступы гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», этнатрыа «Тройца», рок-музыкі Лявона Вольскага (у дуэце з Паўлам Аракелянам), а таксама галоўнага беларускага лірыка Змітра Вайцюшкевіча разам з WZ-Orkiestra. Замежнымі гасцямі імпрэзы будуць фолк-калектывы ўкраінцы Joryj Kloc і расейцы «Цеста». У фінале фэсту выступіць беларускі фолк-метал-гурт Trollwald (былы Litvintroll).

- Мы робім усё, каб гэты фэст стаў найлепшым за дзесяць гадоў паводле ўсіх параметраў: ад артыстаў да забаў і фуд-корта. Каб усім гасцям - і дарослым, і дзецям - было цікава і камфортна. Запланаваныя некалькі сцэн, шмат розных зон і прыгожых выступаў, - кажа каардынатар фестывалю Алег Пашак.

Імпрэза адбудзецца 1 верасня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцы. Квіткі на «Камяніцу» ў папярэднім продажы і ў першую гадзіну фестывалю каштуюць 15 рублёў (1 верасня да 13:00). Пасля - 20 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках