25 красавiка 2024, Чацвер, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла 14 жніўня Днём Алега Сянцова

Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла 14 жніўня Днём Алега Сянцова
АЛЕГ СЯНЦОЎ

Дзеячы кінамастацтва заклікаюць медыя ва ўсім свеце яшчэ раз звярнуцца да Пуціна.

Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла 14 жніўня Днём Алега Сянцова. Пра гэта гаворыцца на сайце кінаакадэміі, піша lb.ua.

«Давайце не назіраць, як Алег Сянцоў памірае, а аб'яўляць аўторак, 14 жніўня, Днём Алега Сянцова. Медыя ва ўсім свеце, кіраўнікі дзяржаў, пасольстваў, сябры нацыянальных парламентаў і Еўрапейскага парламента, грамадзяне - у аўторак, 14 жніўня, аб'яднаюць свае галасы ў адрас прэзідэнта Пуціна ў адным вялікім прызыве чалавецтва: спадар прэзідэнт, майце міласэрнасць, выпусціце Алега Сянцова», - гаворыцца ў лісце.

Еўрапейскія кінематаграфісты таксама заклікаюць распаўсюджваць як мага больш інфармацыі пра Сянцова з заклікам яго вызвалення, тэлефанаваць і пісаць у расейскую амбасаду.

«Тры месяцы пратэстаў міжнароднай культурнай супольнасці супраць здзекаў з Алега Сянцова прайшлі без вынікаў. Тры месяцы шматлікіх зваротаў на ўсіх узроўнях да прэзідэнта Пуціна і расейскай улады вызваліць Алега Сянцова засталіся без адказу. Галасы тысячы людзей на вуліцах больш чым у 30 краінах заставаліся непачутымі. Што яшчэ павінна адбыцца, пакуль тыя, хто пры ўладзе, нарэшце пакажуць свой чалавечы твар?» - гаворыцца ў звароце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках