20 красавiка 2024, Субота, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Італіі назвалі прычыны абвальвання моста ў Генуі

7
Улады Італіі назвалі прычыны абвальвання моста ў Генуі

Відавочцы кажуць пра ўдар маланкі.

Сярод магчымых прычын абвальвання моста ў Генуі СМІ і экспэрты называюць моцны пролівень падчас умацавання збудавання, удар маланкі ў апору і знос жалезабетонных канструкцый, піша «Европейская правда».

Выданне Il Giornale піша, што магчымай прычынай абвальвання моста ў Генуі стаў моцны дождж, які на працягу некалькіх гадзін ішоў у горадзе 14 жніўня.

Агенцтва Reuters са спасылкай на аператара моста паведаміла, што ў момант катастрофы праводзіліся працы дзеля ўмацавання падмурка моста.

Агенцтва ANSA таксама сцвярджае, што падчас абвальвання на мосце праводзілася тэхнічнае абслугоўванне і ўмацаванне перакрыццяў.

Газета La Repubblica прыводзіць аповед аднаго з відавочцаў, які сцвярджае, што ў апору моста ўдарыла маланка.

«А 10:35 маланка ўдарыла ў падмурак апоры. Пачаў крышыцца бетон, потым усё абрынулася», - цытуе выданне аповед відавочцы.

Аўтамабільны мост у Генуі, які абрынуўся 14 жніўня, рамантавалі на працягу апошніх трох гадоў.

Італьянскія ўлады афіцыйна пацвердзілі гібель 22 чалавек.

Частка моста Марандзі даўжынёй блізу 100 метраў абвалілася сёння а поўдня. Упала секцыя, якая праходзіла над чыгуначнымі рэйкамі і ракой Пальчавера.

Траса А10, на якой знаходзіцца мост, перакрытая. Мост Марандзі пабудаваны ў 1960-х гадах на захад ад цэнтра Генуі. Яго даўжыня складае 1182 метры, вышыня - 90 метраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках