29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі алімпійскі камітэт прыстрашыў байкотам Еўрапейскія гульні ў Менску

7
Нямецкі алімпійскі камітэт прыстрашыў байкотам Еўрапейскія гульні ў Менску

Прычына - у палітыцы рэжыму Лукашэнкі.

Прэзідэнт нямецкага алімпійскага камітэта (DOSB) Альфонс Хёрман не выключае байкоту Еўрапейскіх гульняў-2019 у Менску, заявіў ён у інтэрв'ю нямецкаму радыё Deutschlandfunk, якое сёння цытуюць нямецкія СМІ.

Як піша выданне Focus, Альфонс Хёрман мяркуе, што байкот «не выключаны, калі сітуацыя будзе развівацца так, як гэта надоечы адбылося». Хёрман таксама заявіў, што падзеі ў Беларусі «турбуюць, таму мы будзем і надалей уважліва сачыць за імі».

Пры гэтым Нямецкі алімпійскі камітэт, адзначыў яго кіраўнік, пільнуецца думкі, што «байкот не з'яўляецца добрым інструментам», ён «можа выкарыстоўвацца толькі там, дзе існуюць абсалютна непрымальныя ўмовы».

Гэта тычыцца цяперашняй Беларусі, якая цягам 24 гадоў знаходзіцца пад аўтарытарным кіраваннем Лукашэнкі, адзначаюць нямецкія СМІ. Апошнія арышты беларускіх журналістаў асудзіла АБСЕ і іншыя міжнародныя арганізацыі, з заявай з гэтай нагоды выступіў урад ФРГ.

Нагадаем, што 7 і 8 жніўня ў офісах tut.by, БелаПАН прайшлі ператрусы. СК расследуе крымінальную справу (арт. 349) аб «незаконным доступе» да платнага кантэнту дзяржаўнага агенцтва БелТА.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках