25 красавiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Канчатковы дыягназ»:

23
«Канчатковы дыягназ»:

Як Лукашэнка сам на сябе пакрыўдзіўся.

15 жніўня 2001 года ўпершыню ў Беларусі была распачатая крымінальная справа «за абразу гонару і годнасці прэзідэнта», піша телеграм-канал «Баста».

За дзень да гэтага пяцёра актывістаў руху «Зубр» арганізавалі ў Шклове, на радзіме Лукашэнкі, невялікі перфоманс. Адзін з іх надзеў маску з вусамі і стаў прыставаць да мінакоў, абяцаючы павысіць заробак, пасадзіць жулікаў і знізіць кошты. Знаёмы такі набор, так? Праз некалькі хвілін на вуліцы з'явіліся людзі ў белых халатах. Яны пыталіся ў людзей: «Вы не бачылі нашага пацыента? Ён збег з псіхіятрычнай лякарні». Мінакі хутка дапамаглі знайсці хворага і нават узялі ўдзел у ягоным затрыманні.

Даставіць пацыента назад у лякарню не ўдалося - умяшалася міліцыя. Усіх удзельнікаў перфомансу арыштавалі. Спачатку ў іх дачыненні распачалі адміністрацыйную справу. На актывістаў склалі пратаколы аб «дробным хуліганстве». Але напамін пра ўласныя нявыкананых абяцанні выклікаў абвастрэнне мазаічнай псіхапатыі ў хворага, і на наступны дзень пракуратура паведаміла аб распачынанні крымінальнай справы за абразу гонару і годнасці дыктатара паводле артыкула 368 частка 1 КК Беларусі.

Вусатыя вар'яты лыжнікі ў той год рэгулярна з'яўляліся ў дзясятках гарадоў Беларусі. Эпідэмія пачалася пасля акцыі «Канчатковы дыягназ», якая прайшла вясной у менскім Парку Горкага. Тады зубры ўпершыню публічна ўзнялі пытанне пра здароўе Лукашэнкі, якое, мяркуючы з учорашняга абвастрэння, не страціла актуальнасці і сёння.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках