29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматдзетны бацька з Кобрына: Скароціце бюджэт КДБ, МУС і рэальна дапамажыце сем'ям

17
Шматдзетны бацька з Кобрына: Скароціце бюджэт КДБ, МУС і рэальна дапамажыце сем'ям
Фота: БелТА

«Матэрыяльнай дапамогі» да новага навучальнага года не выстарчыць нават для куплі сандаляў.

У Беларусі шматдзетныя сем'і, якія выхоўваюць трох і больш непаўналетніх дзяцей, якія навучаюцца ў школах (на ўзроўні базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку ва ўстановах спецыяльнай адукацыі), могуць атрымаць да новага навучальнага года «матэрыяльную дапамогу», піша krynica.info. Яе сума складае 30% бюджэту пражытковага мінімуму, устаноўленага на 1 жніўня.

У Менску атрымаюць «матэрыяльную дапамогу» сумай 64,1 рубля (32 даляры). У Бярозаўскім раёне сума выплаты на кожнага навучэнца са шматдзетнай сям'і складае 48 рублёў (24 даляры), у Берасці - 35 (17 даляраў).

Вылучэнне «матэрыяльнай дапамогі» ў Facebook пракаментаваў сустаршыня аргкамітэту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Георгій Дзмітрук, які сам з'яўляецца шматдзетным бацькам і пражывае ў Кобрыне (Берасцейская вобласць):

«Гучная назва? Вельмі! Уся краіна думае: «Дзяржава клапоціцца пра шматдзетных!» Якая добрая ўлада!? Дык вось, я ад імя шматдзетных як шматдзетны бацька, як сам са шматдзетнай сям'і, кажу вам, уладным людцам: «Не абняслаўлівайцеся! Вашай падачкі на 45 рублёў не дастаткова,каб купіць нават пару дыхтоўных сандалікаў для нашых дзяцей! Скараціце бюджэт МУС, КДБ і іншых не шматдзетных, але тоўстых «малойчыкаў» і рэальна дапамажыце шматдзетным!»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках