28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта выглядае як істэрычная рэакцыя Лукашэнкі на ўласнае бяссілле»

27
«Гэта выглядае як істэрычная рэакцыя Лукашэнкі на ўласнае бяссілле»

Сітуацыю, у якой апынуўся дыктатар, псіхолагі называюць фрустрацыяй.

Кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін патлумачыў «Салідарнасці», ці адбудзецца за разносамі першай асобы ратацыя ў Саўміне, і што прымусіла Лукашэнку крычаць і стукаць кулаком па стале?

На нарадзе ў Воршы, якую журналісты назвалі самым запамінальным разносам года, дыктатар зняў двух міністраў і заікнуўся аб змене ўрада.

- Тэлегледачы ўбачылі раз'юшанага дыктатара, які крычаў на падначаленых. Што гэта было?

- Гэта выглядае як істэрычная рэакцыя Лукашэнкі на ўласнае бяссілле, на бяссілле змяніць нешта ў эканоміцы, на асэнсаванае адчуванне таго, што выканаўчая галіна ўлады перастала баяцца і стала разумець, што не варта чакаць нейкіх каштоўных кіроўных указанняў зверху, а пачала жыць уласным жыццём, - адзначыў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» Уладзімір Кавалкін. – Дыктатар можа сарвацца, памяняць топ-чыноўнікаў месцамі, але праблемы, узніклыя ў дзяржаве і эканоміцы, разносамі не развязаць. Трэба праводзіць сур'ёзныя рэформы, на што ў Лукашэнкі няма палітычнай волі.

Сітуацыю, у якой ён апынуўся, псіхолагі называюць фрустрацыяй. Ён быццам бы і хоча нешта зрабіць, але зрабіць па-старому нічога не можа, а па-новаму не можа, бо ментальнасць зусім іншая. Мы сутыкаемся з нервовымі зрывамі і істэрыкамі асобна ўзятага чалавека.

Гэта абсалютна відавочна, што ў яго сур'ёзныя псіхалагічныя праблемы. Ён адчувае наймацнейшы стрэс ад уласнай бездапаможнасці.

- У выніку нарады партфеляў пазбавіліся міністр прамысловасці Воўк і міністр архітэктуры і будаўніцтва Чорны. Ці дойдзе чарга да прэм'ер-міністра?

На думку Уладзіміра Кавалкіна, разглядаць гэтую сітуацыю трэба не як сістэмную - не як ратацыю кадраў, а як элементарную істэрыку аднаго чалавека.

- Я не думаю, што Кабякова хтосьці заменіць у найбліжэйшай агляднай будучыні. На новую каманду, у тым ліку не толькі ўрада, а і Нацбанку, завязаныя вельмі многія непрыкметныя рэформы, якія адбываюцца ў эканамічнай і фінансавай сферах, у тым ліку, у банкаўскай.

Згодна з прагнозам экспэрта, хутчэй за ўсё, два міністры адправяцца альбо на заслужаную пенсію, альбо будуць займацца аршанскімі заводамі.

- І я думаю, на гэтым усё скончыцца, - мяркуе суразмоўца «Салідарнасці».

- Як вы ацэньваеце рэакцыю на крыкі Лукашэнкі топавых чыноўнікаў, якія сядзелі на нарадзе, апусціўшы галовы?

- Ім не прывыкаць. Яны ведаюць, на што ідуць, калі паступаюць на службу. Іх разносяць - яны, як дзеці малыя, схіліўшы галовы, усё гэта выслухоўваюць. Зразумелая справа, што ўсё гэта па-чалавечы ім вельмі моцна не падабаецца. З гэтай сітуацыяй яны зрабіць нічога не могуць у агляднай будучыні. Таму робяць вінаваты выгляд, каб не угнявіць яшчэ больш, каб на іх сілавікоў не спусцілі.

- Чыноўнікі могуць капіяваць такую мадэль паводзінаў у сваіх міністэрствах і структурах і паводзіць сябе, як Лукашэнка, выкарыстоўваючы тыя ж метады ў дачыненнях з падначаленымі.

- Тое, што намеснік стварае своеасаблівую карпаратыўную культуру ўнутры ўрада - гэта зразумела, а далей усё залежыць ад канкрэтнага чалавека. Калі ён такога ж склада, безумоўна, паводзіць сябе такім чынам, бо кіраўнік паказвае, што гэта дапушчальна. Інтэлігентны чалавек, вядома, так сябе паводзіць не будзе.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках