29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіна дызайнераў і стаматолагаў

Краіна дызайнераў і стаматолагаў

На каго хочуць вучыцца беларусы?

Найбольш высокі конкурс падчас сёлетняй уступнай кампаніі назіраўся на такіх спецыяльнасцях як графічны дызайн, міжнароднае права, рэжысура кіно і тэлевізія, арганізацыя палётаў і сучасныя замежныя мовы. Пра гэта 15 жніўня паведамілі журналістам прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, паведамляе «Белсат».

Як адзначыла першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава, сёлета цэнтралізаванае тэставанне праводзілі ў 41 пункце па краіне. Усяго зарэгістраваліся на ЦТ 82 471 абітурыентаў, з іх 50 400 паступілі ў ВНУ, з якіх больш за 26 тысяч чалавек будуць навучацца за кошт дзяржавы.

Папулярнасцю карыстаюцца педагагічныя спецыяльнасці: 5 тысяч студэнтаў атрымаюць адукацыю настаўніка.

Найбольшая канкурэнцыя склалася на кірунках «Графічны дызайн» (11 чалавек на месца), Рэжысура кіно і тэлевізіі (6 чалавек на месца). Таксама вялікім попытам у ВНУ карыстаюцца спецыяльнасці «Міжнароднае права», «Стаматалогія», «Сучасныя замежныя мовы», «Арганізацыя паветраных палётаў» і спартова-турыстычны кірунак. На іх традыцыйна паступаюць абітурыенты з найлепшымі сертыфікатамі ЦТ.

Як адзначыла намесніца міністра, сёлета ў беларускія ВНУ паступілі 20 тысяч іншаземцаў са 102 краін свету. Яны выбралі для сябе шырокі дыяпазон прафесій - ад юрыста да лекара.

Акрамя гэтага, прадстаўнікі Мінадукацыі адзначылі, што сёлета адбылася «мадэльная апрабацыя» новай методыкі ацэнкі заданняў тэстаў. Калі яна будзе афіцыйна прынятая, кожны абітурыент зможа ўбачыць яшчэ да пачатку тэставання, колькі балаў ён атрымае за кожнае выкананае заданне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках