29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Усё трэба было кінуць сюды, каб паказаць, што я яшчэ ёсць

81
Лукашэнка: Усё трэба было кінуць сюды, каб паказаць, што я яшчэ ёсць

Дыктатар прагаварыўся пра свае страхі.

Тэлеканал СТВ апублікаваў пашыраную відэаверсію нарады ў Воршы, на якой прысутнічалі Лукашэнка і чальцы ўрада.

У сюжэт увайшлі часткі, не паказаныя ў навінах іншых тэлеканалаў.

«Я вас папярэджваў: працаваць там трэба, як у ваенны час. І Шэймана туды паслаў, які нічога не зрабіў у плане кантролю. Нічога. Генерал! - крычаў Лукашэнка. - Паехаў у Барань. А калі пайшлі не маршрутам, жанчына, кіраўніца заводу, правяла ў некаторыя кабінеты тэхналагічных паверхаў, дзе людзі працуюць, жудасць проста. Дохлыя пацукі, мышы, прэзерватывы і іншая нарката. І вы мне нешта расказваеце? Пытаюся, што з гэтым будынкам? Бо супербудынак, такіх няма ў краіне. Мне адказваюць: «Гэта мы на продаж, гэта пад бульдозер». А пастаўленая была задача, што ўсе памяшканні павінны быць задзейнічаныя».

Дасталася і Віктару Шэйману, паплечніку Лукашэнкі яшчэ з 1990-х. Ён выступаў з дакладам аб праведзенай працы.

«Прааналізуем публічна, што там зроблена? Грошы далі, льготы далі, адтэрміноўку, растэрміноўку. Тыдзень працы. І калі гэта зроблена, пытанне, калі я ў красавіку 2017 года паставіў задачу. Сфармаваныя пералікі неэфектыўнага выкарыстання маёмасці. Гэта значыць, на ліст напісалі, што пад бульдозер, што прададзім».

Таксама Лукашэнка прагаварыўся аб тым, што, відавочна, палохае яго больш за ўсё:

«Усё трэба было кінуць сюды, каб паказаць, што я ў краіне яшчэ ёсць і яшчэ кірую краінай»

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках