29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлефоны Фядыніча і Комліка праслухоўваюцца дагэтуль

11
Тэлефоны Фядыніча і Комліка праслухоўваюцца дагэтуль
ІГАР КОМЛІК І ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: Дар'я БУРАКІНА, TUT.BY

Гэта высветлілася сёння падчас суда.

На судовым пасяджэнні 15 жніўня паводле крымінальнай справы лідараў прафзвязу РЭП пракурор зачытаў змест тэлефонных размоў Генадзя Фядыніча і Ігара Комлікa з супрацоўнікамі прафзвязу і сведкам, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў пракурора, «з 31 ліпеня да 9 жніўня 2018 года праведзенае аператыўна-пошукавае следства. Некаторыя звесткі запісаныя».

Адна размова датычылася дапамогі адвакатаў. Сведка паводле справы Надзея Есіповіч раілася з Генадзем Фядынічам, што казаць, ці ісці са скаргай у пракуратуру. Фядыніч дае ўказанне ісці толькі з адвакатам. Размаўляюць яны і пра псіхалагічны ціск, пра пагрозы - у судзе шматлікія сведкі адмовіліся ад паказанняў, дадзеных на папярэднім следстве, бо на іх ціснулі і запалохвалі, і пасля гэтага, некалькі дзён таму, чатырох чалавек зноў даставілі ў Следчы камітэт.

У размове Фядыніча з лідарам Беларускага незалежнага прафзвязу Мікалаем Зіміным таксама гаворка ідзе пра тое, каб сведка Сняжана адмаўлялася гаварыць без адваката.

Пасля абвяшчэння ўсіх тэлефонных размоў Генадзь Фядыніч спытаў у пракурора, якім чынам ажыццяўлялася гэтае праслухоўванне і на падставе чаго.

«Я пакуль на волі і з'яўляюся кіраўніком прафзвязу. Гэтая гутарка з бухгалтарам Генрыхаўнай... Вы не мелі права зачытваць яе наогул! Па кожнага а 7 гадзіне раніцы прыйшлі па 4 чалавекі! Вы кажаце, што няма ціску, але тут жа пярэчыце гэтаму! Нельга было іх па-іншаму выклікаць?

І мы будзем тлумачыць людзям, як паводзіць сябе, распавядаць аб іх правах і абавязках падчас затрыманняў і допытаў! Яны не ведаюць гэтага, не адукаваныя юрыдычна, а вы гэтым карыстаецеся!», - абурыўся старшыня прафзвязу РЭП.

На ягоную думку, праслухоўванне, зробленае з парушэннем закона, не мае юрыдычнага дзеяння.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках