23 красавiка 2024, aўторак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр падскочыў да гадавога максімуму на сусветных рынках

1
Даляр падскочыў да гадавога максімуму на сусветных рынках
Фота: Bloomberg

Расейскі рубель, ліра і індыйская рупія зніжаюцца.

Курс даляра на сусветных рынках вырас да гадавога максімуму на фоне паслаблення турэцкай ліры. Пра гэта піша Reuters (пераклад - nv.ua).

Так, 15 жніўня курс амерыканскай валюты да кошыка з шасці асноўных сусветных валют вырас да 96,86.

Агенцтва піша, што інвестары ўстрывожаныя паслабленнем валют развіваных рынкаў - акрамя ліры, зніжаюцца курсы расейскага рубля і індыйскай рупіі - і аддаюць перавагу ўкладваць у больш надзейныя актывы.

Таксама адзначаецца, што на мінулым тыдні стаў таннець і еўра - на асцярогах, што сітуацыя ў Турцыі адаб'ецца на стабільнасці еўрапейскіх банкаў, якія крэдытавалі турэцкія фінустановы.

Нагадаем, што з пачатку гэтага года ліра патаннела больш чым на 38% да даляра. Падчас таргоў 10 жніўня яна страціла 6,8%, апусціўшыся да новага рэкорднага мінімуму 5,95 ліры за даляр.

Пазней прэзідэнт Амерыкі Дональд Трамп загадаў удвая падняць падаткі на алюміній і сталь з Турцыі, пасля чаго ліра абрынулася яшчэ на 18%.

Сітуацыя з лірай паскорыла падзенне еўрапейскай валюты. Еўра за дзень страціў больш за 1% да даляра і апусціўся да ўзроўню чэрвеня 2017 года (падзенне з $1,1528 да $1,1410).

Турцыя мае намер разлічвацца ў нацвалюце з Кітаем, Расеяй, Украінай і шэрагам іншых буйных гандлёвых партнёраў.

Пазней аналітыкі інвестбанку Goldman Sachs заявілі, што рызыка падзення рынкаў услед за турэцкай лірай невялікая.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках