29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламентарыі краін Балтыі заклікалі ЕЗ дамагчыся вызвалення Сянцова

2
Парламентарыі краін Балтыі заклікалі ЕЗ дамагчыся вызвалення Сянцова
Алег Сянцоў

На расейскія ўлады трэба націснуць.

Дэпутаты парламентаў Эстоніі, Латвіі і Літвы накіравалі лідарам ЕЗ зварот з заклікам націснуць на расейскія ўлады, каб дамагчыся неадкладнага вызвалення ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова і іншых украінцаў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах паводле палітычна матываваных абвінавачанняў.

Пра гэта паведамляе партал ERR.

Зварот накіраваны прэзідэнту Еўрапейскага Звязу Дональду Туску, старшыні Еўрапарламента Антоніё Таяні, старшыні Еўракамісіі Жану-Клоду Юнкеру і кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Федэрыцы Магерыні.

Зварот падпісалі 18 дэпутатаў парламентаў краін Балтыі і Еўрапейскага парламента.

«Больш за 90 дзён таму Алег Сянцоў абвясціў галадоўку. Цяпер ягоны стан апісваецца як катастрафічны. Улады забаранілі яму весці перапіску, сустракацца з незалежнымі назіральнікамі і адмовілі ў адэкватнай медыцынскай дапамозе. Без хуткага ўмяшання міжнароднай грамадскасці можа ўзнікнуць сітуацыя, аналагічная выпадку Сяргея Магніцкага», - гаворыцца ў звароце.

14 траўня 2018 Алег Сянцоў абвясціў галадоўку з патрабаваннем адпусціць усіх украінцаў, якія ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах, і прадаўжае яе ўжо 94-ы дзень.

Паводле звестак адваката Дзмітрыя Дзінзэ, на 7 жніўня ў Сянцова пульс запаволіўся да 40 удараў за хвіліну, у вязня дрэнна з сэрцам, але на лякарню ў Лабытнангі ён не згаджаецца, а пералёту можа не перажыць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках