20 красавiка 2024, Субота, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як БелТА крадзе інфармацыю

15
Як БелТА крадзе інфармацыю

Заходнія агенствы выкрылі БелТА ў крадзяжы фотаздымкаў.

У рубрыцы «Калейдаскоп» дзяржаўнага агенцтва БелТА мноства фатаграфій, якія ніяк не падпісаныя. Калі зрабіць пошук праз Google, высвятляецца, што большасць з іх належаць замежным агенцтвам, - пераважна брытанскаму Getty Images, але таксама амерыканскаму Associated Press, брытанскаму Press Association і шэрагу іншым.

У кампаніі Getty Images «Радыё Свабода» паведамілі, што дамовы з БелТА на выкарыстанне фатаграфій у іх няма. Супрацоўнікі маскоўскага офіса кампаніі, які займаецца беларускімі кліентамі, кажуць, што яшчэ на мінулым тыдні звязаліся з БелТА праз электронную пошту што да выкарыстання сваіх фота, але адказу дагэтуль не атрымалі.

Кіраўнік маскоўскага прадстаўніцтва Getty Images Дзмітрый Апашнянскі патлумачыў, што на постсавецкай прасторы даволі складана дамагчыся адэкватнай кампенсацыі за незаконнае выкарыстанне фатаграфій. Ён прывёў у прыклад судовы працэс, які Getty Images нядаўна вяла супраць расейскай радыёстанцыі Спорт FM.

«Мы атрымалі за здымак 25 тысяч [расейскіх] рублёў кампенсацыі [цяпер гэта прыблізна 750 беларускіх]. Але наш юрыст займаўся гэтым паўгода. Нам гэта нявыгадна».

Журналісты таксама атрымалі адказ з брытанскага агенцтва Press Association, чыя фатаграфія рэжысёра Джэймса Ганна ў кампаніі з янотам ёсць на сайце БелТА.

«На жаль, відавочна, што ў нас няма пагаднення з БелТА».

У аўторак і сераду журналісты спрабавалі атрымаць у прадстаўнікоў агенцтва БелТА каментар аб гэтай сітуацыі. Аднак тыя адказныя асобы, да якіх пераадрасоўвалі, казалі, што не ведаюць, ці мае БелТА дазвол на выкарыстанне здымкаў Press Association і Getty Images.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках