25 красавiка 2024, Чацвер, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы прадаўжаюць барацьбу супраць акумулятарнага завода

3
Берасцейцы прадаўжаюць барацьбу супраць акумулятарнага завода
ФОТА: SVABODA.ORG

Пададзеныя заяўкі на правядзенне мітынгаў.

15 жніўня ў Берасцейскі гарвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзенне пяці мітынгаў «Берасцейцы супраць акумулятарнага завода», паведаміў адзін з заяўнікаў акцый праваабаронца Раман Кісляк, паведамляе racyja.com.

Паводле ягоных слоў, тры мітынгі прызначаныя на 2 верасня, па аднаму на - 30 верасня і 28 кастрычніка.

Усё на пляцоўцы каля сцэны ў парку Ваяроў-інтэрнацыяналістаў, якая вызначана мясцовай уладай для правядзення масавых мерапрыемстваў.

«Дзве заяўкі мы спецыяльна падалі загадзя. Бо мясцовая ўлада забараняе там праводзіць нам мітынгі, спасылаючыся на тое, што ў гэтым парку ў дні, на якія мы падаем заяўкі, будуць праводзіцца запланаваныя раней мерапрыемствы, - дадаў Кісляк. - Відавочна, што на гэтую пляцоўку чыноўнікі пераарыентавалі большасць мерапрыемстваў, каб пазбавіць нас магчымасці мітынгаваць супраць гэтага небяспечнага прадпрыемства».

Праваабаронца падкрэсліў, што раней актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў Берэсці шэрагу акцыяў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Берасцейскі гарвыканкам санкцыянаваў толькі адну: 29 красавіка праведзены мітынг «Берасцейкі супраць свінцу» на ўскраіне горада, у парку Ваяроў-інтэрнацыяналістаў, на які сабралася блізу дзвюх тысяч чалавек.

Мітынг, які планаваўся на 19 жніўня на пляцоўцы каля сцэны ў парку Ваяроў-інтэрнацыяналістаў, не дазволены гарвыканкамам з тлумачэннем, што там будзе праводзіцца запланаваная раней акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня бяздомных жывёлін.

Узвядзенне акумулятарнага завода пачалося на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст».

Будуе прадпрыемства ТАА «АйПауэр» - Рэзідэнт СЭЗ. Выканаўца - кітайскае ТАА «Аньхойская замежнаэканамічная будаўнічая карпарацыя».

На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Жыхары Берасця і Берасцейскага раёна мяркуюць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках