24 красавiка 2024, Серада, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Кітай аднаўляюць гандлёвыя перамовы

ЗША і Кітай аднаўляюць гандлёвыя перамовы

Прызначаная дата першага раўнда.

Кітайскае Міністэрства камерцыі абвясціла аб аднаўленні гандлёвых перамоваў з ЗША. Адпаведная заява апублікаваная на сайце ўстановы. Чарговая сустрэча запланаваная на канец жніўня і адбудзецца ў Вашынгтоне.

Дэлегацыю з Пекіна ўзначаліць намеснік міністра камерцыі Ван Шоўвэнь, амерыканскую - намеснік кіраўніка Мінфіна ў міжнародных справах Дэвід Мальпас. Падчас сустрэчы стораны, як указваецца ў паведамленні кітайскага міністэрства, плануюць абмеркаваць «пытанні эканомікі і гандлю паміж Кітаем і ЗША, якія маюць узаемную цікавасць». «Кітай, - адзначылі таксама ў прэс-службе ўстановы, - вітае [гандлёвы] дыялог на аснове ўзаемнасці, роўнасці і цэласнасці».

«Гэта будуць перамовы пра гандлёвыя перамовы», - пракаментаваў Bloomberg планы Пекіна і Вашынгтона аналітык Інстытута міжнародных фінансаў пры Банку Кітая Гай Сіньжэ. «Службовыя асобы невысокага ўзроўню сустрэнуцца, патаргуюцца і паглядзяць, ці ёсць магчымасць для перамоваў на больш высокім узроўні [з гэтай нагоды]», - дадаў ён.

Кітай і ЗША з пачатку года ўвялі ў некалькі этапаў узаемныя ўвазныя мыты на разнастайныя тавары на сотні мільярдаў даляраў. Далей стораны пагражалі адна адной працягваць прымаць пратэкцыянісцкія захады.

Апошні раўнд перамоваў паміж Пекінам і Вашынгтонам, каб улагодзіць супярэчнасці, адбыўся ў пачатку чэрвеня: тады міністр гандлю ЗША Уілбур Рос сустрэўся з віцэ-прэм'ерам Дзяржрады КНР Лю Хэ ў Пекіне. Удзельнікі сустрэчы заявілі, што дасягнулі на перамовах «пазітыўнага прагрэсу», аднак некаторыя дэталі яшчэ трэба будзе пацвердзіць. Вынікам перамоваў павінна была стаць адмова ЗША і Пекіна ад гандлёвай вайны.

Аднак, нягледзячы на гэта, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп затым прыняў пастанову ўвесці новыя, 25-працэнтныя мыты на імпартныя тавары з Кітая сумай $50 млрд. Пекін 6 ліпеня адказаў Вашынгтону аналагічнай мерай, адмовіўшыся ад усіх дасягнутых раней з ЗША дамоўленасцяў. 3 жніўня Белы дом зноў заявіў, што Злучаныя Штаты адкрытыя для далейшых перамоваў з Кітаем з нагоды развязання гандлёвай спрэчкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках