20 красавiка 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Кавальчук: У матчы з «Апалонам» будзем біцца за сваё імя, за горад, за заўзятараў

4
Сяргей Кавальчук: У матчы з «Апалонам» будзем біцца за сваё імя, за горад, за заўзятараў
СЯРГЕЙ КАВАЛЬЧУК

Спартыўны дырэктар берасцейскага «Дынама» - пра шанцы на рэванш у матчах Лігі Еўропы.

Спартыўны дырэктар берасцейскага "Дынама" Сяргей Кавальчук паразважаў пра шанцы каманды ў матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы з "Апалонам". У першай сустрэчы кіпрыёты атрымалі ўпэўненую перамогу - 4:0.

- Параза ўдарыла па нашым самалюбстве. Не змяншаючы вартасцяў спаборніка, у той гульні мы саступілі. Заўтра будзем біцца за сваё імя, за горад, за нашых заўзятараў. Нягледзячы на вынік першага матча, мы чакаем вельмі добрую падтрымку трыбун.

- Магчыма, вы думаеце, што ўсё можна выправіць?

Для гэтага павінны сысціся зоркі, скласціся усе пазлы, бо вынік першай гульні вельмі добры для спаборніка. Так, мы наладжваемся на перамогу, але фаварыт - адназначна, "Апалон". Але як у нас кажуць, надзея памірае астатняй.

- Сяргей Пятровіч, які вынік у лічбах палічыце прымальным?

- Нам трэба рэабілітавацца. Гэта не значыць, што мы ўпэўненыя: выйдзем і заб’ем шэсць галоў... - цытуе Кавальчука Васіль Сарычаў у Facebook.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках