19 красавiка 2024, Пятніца, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым скончыліся гучныя карупцыйныя справы ў Баранавічах

2
Чым скончыліся гучныя карупцыйныя справы ў Баранавічах

За апошнія два гады Баранавічы не раз «грымелі» на ўсю краіну праз карупцыйныя злачынствы.

Дырэктар «Камунцепласеткі» і інспектар «Дзяржпрамнагляду» былі затрыманыя за атрыманне хабараў, а трох былых супрацоўніц управы працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама западозрылі ў крадзяжы бюджэтных сродкаў. Intex-press даведалася, чым скончыліся гэтыя гісторыі.

Чакаюць памілавання

У верасні 2017 года затрымалі былога начальніка аддзела занятасці працы і сацабароны Баранавіцкага гарвыканкама і двух яго галоўных спецыялістаў. Са звестак праваахоўных органаў, затрыманыя ў 2016 годзе арганізавалі незаконную схему атрымання хабараў і крадзяжу бюджэтных сродкаў: за ўзнагароджанне падазраваныя афармлялі рамеснікамі беспрацоўных, якія стаялі на ўліку ва ўправе, і выдавалі ім субсідыі з бюджэтных грошай на развіццё рамеснай дзейнасці сумай 11 бюджэтаў пражытковага мінімуму . Следчы камітэт тады распачаў крымінальныя справы адразу паводле трох артыкулаў: «Крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам», «Атрыманне хабару» і «Прыняцце законнай узнагароды».

Але ў выніку ім інкрымінавалі толькі крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Следства паводле гэтай справы было закончаная ў лютым 2018 года, паведаміў Зміцер Іванюк, афіцыйны прадстаўнік УСК Берасцейскай вобласці. Справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд, але падазраваныя напісалі хадайніцтва аб памілаванні прэзідэнту.

Кропка ў гэтай гісторыі пакуль не пастаўленая. Як правіла, такія хадайніцтвы разглядаюцца ад 6 да 9 месяцаў, паведаміла Святлана Пасемка, старшая памочніца Баранавіцкага міжраённага пракурора.

Да суда не дайшло

У тым жа верасні 2017-га інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на УУС Берасцейскага аблвыканкама паведаміла пра затрыманне вядучага дзяржаўнага інспектара Баранавіцкага сектара нагляду і экспэртызы Берасцейскай абласной управы Дэпартамента нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС. Мужчыну затрымалі ў Ляхавічах, нібыта пры атрыманні вялікага хабару. Следчы камітэт тады пачаў крымінальную справу паводле адпаведнага артыкула, інспектара затрымалі, правялі ператрус і наклалі арышт на маёмасць.

Але справа да суда не дайшла.

- Крымінальнай справы ніякай няма. Быў матэрыял праверкі, факт не пацвердзіўся, - паведаміў Зміцер Іванюк.

Следства трывае

Самай гучнай і рэзананснай карупцыйнай справай гэтага года ў Баранавічах стала затрыманне ў лютым пры атрыманні хабару дырэктара КУВП «Баранавічы Камунцепласетка». Яго затрымалі сярод белага дня на вуліцы Берасцейскай у лепшых традыцыях крымінальнай хронікі: на вачах у разявак міліцыянты ў масках заламалі мужчыну рукі і паклалі на капот аўтамабіля. У машыне праваахоўнікі знайшлі канверт з вялікай сумай грошай (карэспандэнтка, якая прысутнічала пры затрыманні, налічыла блізу 3 000 рублёў), якую ён нібыта атрымаў у якасці хабару ад нейкай камерцыйнай структуры. Ад афіцыйных каментароў супрацоўнікі праваахоўных органаў і ў момант затрымання, і пасля яго ўстрымаліся.

Цяпер паводле гэтай справы вядзецца следства. Як стала вядома журналістам з уласных крыніц у праваахоўных органах, падчас следства выяўлены дадатковыя факты злачыннай дзейнасці былога дырэктара «Камунцепласеткі». Справу расследуе цэнтральны апарат Следчага камітэта РБ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках