28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Страх і зайздрасць працінаюць усю сістэму Лукашэнкі»

13
«Страх і зайздрасць працінаюць усю сістэму Лукашэнкі»

Дыктатар трапіў у нявыкрутку з пункту гледжання кіравання краінай.

Чарговая інспекцыя Лукашэнкі, гэтым разам у Воршы, скончылася чарговай разгромнай нарадай з раздачай "бізуноў".

На гэтую тэму "Ежедневник" пагаварыў з доктарам эканамічных навук, прафесарам Пятром Нікіценкам.

- Як ацэньваеце чарговы разнос, які зладзіў кіраўнікам урада і міністэрствам Лукашэнка?

- Усе гэтыя размовы, якія праходзяць на такіх нарадах, яны правільныя з вонкавага боку, а ў глыбіні - не вядуць да якога-небудзь выніку. Прычына не ў людзях, яны выканаўчыя, законапаслухмяныя грамадзяне. Але яны працуюць у рамках сістэмы. Яны створаны толькі для таго, каб дзейная сістэма ўмацоўвалася.

- Выходзіць, што даручэнні Лукашэнкі пры ўсялякіх выканаўцах не могуць быць выкананыя?

- З сённяшняй сістэмай, дзе пануе ўласнасць дзяржаўная, а ўсе астатнія выступаюць як наёмныя работнікі, у тым ліку і Лукашэнкі, такі вынік, які мы бачым у Воршы - ён аб'ектыўны. Іншага і не магло быць. Колькі тут не ператасоўвай кадры - руху наперад не будзе. Пара сёння ўжо прымаць радыкальныя захады для змены ўсяго механізму функцыянавання эканомікі. Але на жаль, гэтым ніхто не хоча займацца, бо вялікая рызыка. Акрамя таго, гэтыя людзі, яны не нясушкі паводле сваёй сутнасці, яны не могуць несці яйкі. А нават калі хтосьці і можа, то баіцца знесці гэта самае яйка. Страх і яшчэ зайздрасць - гэтыя два паказчыкі працінаюць усю сістэму.

Таму мы трапілі ў нявыкрутку з пункту гледжання кіравання сістэмай. Сістэму трэба мяняць, і змяняць у многіх кірунках. Калі гэтага не зрабіць, то мы і далей будзем таксама целяпацца, магчыма да горшага варыянту.

- За апошнія 10 гадоў не магу ўзгадаць ніводнага ключавога даручэння Лукашэнкі, што тычыцца развіцця нейкага рэгіёну або галіны, якое не зазнала б крах...

- Ну вядома, яны аб'ектыўна зазнаюць крах. Фактычна ўсе гэтыя даручэнні супярэчаць дзейнай сістэме. Ён сказаў, а далей жа мусіць механізм разгортвацца, які павінен падтрымліваць ягоныя словы. А гэтага механізму і няма. Ён прыехаў у Воршу і сказаў, што трэба ёю займацца. Няма пытанняў. Я добра ведаю Воршу, яе трэба развіваць. Але як гэта зрабіць? Сістэма пабудавана так, што галоўнае прыгожа даць справаздачу: паперкі напісалі, паклалі і ўсё на гэтым. Рэальна нешта рабіць - страшна.

- І што будзе далей, адстаўка ўрада? Ці зменіцца нешта ад гэтага?

- Ну, чарговы крок будзе зроблены. Пасадзяць новых. Можа быць дадуць ім больш правоў - рызыкоўных і адказных. Хоць і ў гэтых таксама былі гэтыя правы, але сам механізм не дае ім іх рэалізаваць. Яны працуюць пад страхам, а страх - гэта не найлепшая матывацыя. Ды дзесьці, магчыма, і трэба выкарыстоўваць страх, але ні як сістэму. Таму, фактычна, нічога не зменіцца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках