24 красавiка 2024, Серада, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнік сфатаграфаваў, як Расея выпрабоўвае новую «суперзброю»

17
Спадарожнік сфатаграфаваў, як Расея выпрабоўвае новую «суперзброю»
Фота: bmpd.livejournal.com

Сталі вядомыя дакладныя каардынаты месца.

Баявая пазіцыя найноўшага расейскага лазернага комплексу «Перасвет» знаходзіцца каля горада Тэйкава ў Іванаўскай вобласці (шырата 56.898855°, даўгата 40.578283). Тут жа размяшчаецца пазіцыя 2426-й тэхнічнай ракетнай базы 54-й гвардзейскай ракетнай дывізіі РВСН, паведамляе вайсковы блог «Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій».

Фота: bmpd.livejournal.com
Фота: bmpd.livejournal.com
Фота: bmpd.livejournal.com

Спецыялісты мяркуюць, што пускі ракеты «Буравеснік» праводзіліся з 4-га Дзяржаўнага цэнтральнага міжтыпавога палігона, вядомага ў народзе як "палігон Капусцін Яр». Магчыма, што менавіта на гэтай пляцоўцы ажыццяўляліся першапачатковыя выпрабаванні МКР, а самая пляцоўцы працягвае выкарыстоўвацца для адпрацоўкі кампанентаў комплексу і навучання вайсковага персаналу.

Фота: bmpd.livejournal.com

Таксама можна выказаць здагадку, што менавіта на гэтай пляцоўцы будзе разгорнутае доследна-баявое дзяжурства стратэгічнага комплексу з МКР «Буравеснік» па заканчэнні выпрабаванняў. Стартавая пазіцыя абсталявана заглыбленым сховішчам паліва, ссоўнай схованкай для пускавой ўстаноўкі і пляцоўкай для размяшчэння кантэйнераў і тэхнікі забеспячэння выпрабаванняў і пускаў.

САМА ПАЗІЦЫЯ «БУРАВЕСНІКА». ФОТА: BMPD.LIVEJOURNAL.COM

Назву«Буравеснік» мае нізкалётная, малапрыкметная крылатая ракета, абсталяваная ядзернай баявой часткай, з практычна неабмежаванай далёкасцю, непрадказальнай траекторыяй палёту і магчымасцю абыходу рубяжоў перахопу.

Са сцвярджэнняў Мінабароны Расеі, «Буравеснік» - гэта суперзброя, няўразлівая для ўсіх існых і перспектыўных сістэм як СРА, так і СПА.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках