25 красавiка 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Без аховы Коржыч не мог выйсці з палаты»

11
«Без аховы Коржыч не мог выйсці з палаты»
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Адзін дзень 21-гадовага жаўнера ахоўваў абвінавачваны Бараноўскі.

16 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна пачынаецца сёмае выязное пасяджэнне Менаблсуда, які разглядае справу аб гібелі 21-гадовага Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах, паведамляе «Еўрарадыё».

На лаве падсудных трое сяржантаў - Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжевіч. Іх абвінавачваюць у атрыманні хабару (ч. 1,2 артыкула 430-ы КК РБ) і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое прывяло да цяжкіх наступствы (ч. 3 артыкула 455-ы КК РБ). А Бараноўскага - яшчэ і ў крадзяжы (ч. 1 арт. 205).

Афіцэраў на лаве падсудных няма, а ў абвінавачванні фігуруюць, як выказалася маці загінулага шарагоўца Святлана Коржыч, "адны "Ролтан", кава і цыгарэты". "За "Ролтан" не забіваюць", - сказала жанчына журналістам у перапынку першага дня судовага паседжання.

На пасяджэннях працягваецца допыт пацярпелых жаўнераў. Напярэдадні адзін з іх распавядаў, што, падчас знаходжання ў медроце да Аляксандра прыставілі ахову. Без яе ён нават не мог пакінуць палату. Адзін дзень Коржыча ахоўваў абвінавачваны Бараноўскі.

Цела Сашы Коржыча знайшлі ў пятлі ў склепе медыцынскай роты вайсковай частцы 3 кастрычніка 2017 года. Радавы правісеў ў пятлі сем дзён. У жаўнера былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая футболка. Расследаванне доўжылася паўгода. 19 красавіка Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці радавога у гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

Казачэнка распавядае пра канфлікт з Вяжэвічам. Радавы заблытаўся ў тым, кім для яго па службе з'яўляўся абвінавачаны. Сяржант у клетцы засмяяўся і паківаў галавой. У адзін з дзён Вяжэвіч заступаў у нарад на КПП. Пры сабе ў яго была гумавая палка, якой у левую частку сцягна ён ударыў шарагоўца Казачэнку. За што - пацярпелы не памятае.

Дзяржабвінаваўца Шарснёў пытаецца ў хлопца, што яму вядома пра знаходжанне Аляксандра Коржыча у медроце. У той час Казачэнка ляжаў у медпункце. З Коржычам ён сустрэўся ў чарзе на аналізы ў медыцынскай роце і з размовы зразумеў, што Аляксандра ў гэты дзень адтуль выпісваюць.

"Мы выйшлі з медроты, пашыхтаваліся. Коржыч выйшаў, сказаў, што яго выпісваюць. Сяржант, які суправаджаў нас, узяў яго ў шыхт, але да медпункта Коржыч не дайшоў. Уцёк або яшчэ што - я не ведаю", - распавядае пацярпелы. У шыхце, паводле ягоных слоў, было блізу 15 чалавек. Сяржанта, які вёў шарагоўцаў і ішоў у пачатку шыхта, ён не ведаў, бо той быў з іншага падраздзялення.

Аднойчы Вяжэвіч загадаў Казачэнку прыняць ўпор лежачы і пачаць адціскацца за тое, што той зайшоў у канцылярыю без папытання. Радавы адмовіўся, бо "палічыў гэта незаконным".

Аднак пацярпелы думае, што Вяжэвіч прымушаў яго адціскацца праз сітуацыю, якая адбылася напярэдадні.

"Я рыхтаваўся да сну і тут да мяне падышоў Вяжэвіч, сказаў ісці прыбіраць туалет. Я адмовіўся. Тады ён сказаў адціскацца і я зноў адмовіўся. Ён сказаў легчы спаць", - успамінае Міхась.

На сёмы дзень пасяджэння КПП з уваходу ў залу суда прыбралі. Пацярпелых жаўнераў - шэсць чалавек. Яшчэ некалькі чалавек у цывільным. Абвінавачаныя жаўнеры ў клетцы перабіраюць паперкі, нешта запісваюць і слухаюць Міхаіла Казачэнку, які сёння першым пачаў даваць сведчанні.

З абвінавачаных самым сур'ёзным здаецца Бараноўскі. Падчас усіх пасяджэнняў ён сядзіць на першай лаве, а Вяжэвіч і Скуратовіч - на другі, за метры адзін ад аднаго. Скуратовіч часцей уважліва ўзіраецца ў пацярпелых і часам нават задае пытанні. Вяжэвіч, у адрозненне ад "калегаў", усміхаецца. Сёння абараняць яго прыйшоў новы адвакат.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках