19 красавiка 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томі Сало пра шайбу Копаця: Гэты момант пераследаваў мяне ўсё жыццё

Томі Сало пра шайбу Копаця: Гэты момант пераследаваў мяне ўсё жыццё
ТОМІ САЛО
ФОТА: YLE.FI

Вядомы швэдскі брамнік распавёў пра сваё жыццё пасля прапушчанай ад абаронцы нацыянальнай каманды Беларусі шайбы на АГ-2002.

Вядомы ў мінулым швэдскі брамнік Томі Сало распавёў пра сваё жыццё пасля фатальны для сябе шайбы, прапушчанай ад абаронцы нацыянальнай каманды Беларусі Уладзіміра Копаця ў чвэрцьфінале Алімпіяды-2002.

Нагадаем, у канцы трэцяга перыяду Копаць адважыўся на кідок з цэнтра пляцоўкі. Шайба трапіла ў маску Томі Сало і адскочыла ў браму. Гэты гол стаў для беларусаў пераможным.

«Усё пачалося з матчу з Беларуссю. Я не здолеў справіцца з тым кідком, мы саступілі. Гэты матч, гэты момант... Ён пераследаваў мяне ўсё жыццё. Я думаў, што змагу забыцца пра яго, змагу сцерці яго са сваёй памяці, але гэтага не здарылася. Да таго ж я перажыў цяжкі развод у той самы час. Усё гэта зрабіла мяне няўдачнікам. Я патрапіў на бегавую дарожку, з якой немагчыма сысці. У найгоршыя моманты я не хацеў жыць, думаў пра самагубства. Але потым я пачаў думаць пра сваіх бацькоў і дзяцей. Я ўпэўнены, ніхто не можа зразумець, як мне было дрэнна.

Што са мной цяпер? Стала лепш, я атрымаў дапамогу псіхолага, шмат размаўляў з сябрамі і маёй жонкай. Так, часам у мяне здараюцца дрэнныя дні, але, на шчасце, іх становіцца ўсё менш і менш», - цытуе Сало championat.com са спасылкай на Ilta Sanomat.

Сало ўжо праз два гады скончыў кар'еру ў НХЛ. Пагуляўшы яшчэ тры гады ў Швэцыі, ён застаўся ў хакеі, працаваў на радзіме галоўным трэнерам і генеральным мэнэджарам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках