25 красавiка 2024, Чацвер, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыюш Блашчак: Шанцы на размяшчэнне сталых баз ЗША ў Польшчы вельмі высокія

4
Марыюш Блашчак: Шанцы на размяшчэнне сталых баз ЗША ў Польшчы вельмі высокія
МАРЫЮШ БЛАШЧАК
ФОТА: ADAM GUZ/EAST NEWS

Перамовы наконт гэтага пытання ўжо вядуцца.

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што імавернасць размяшчэння сталых вайсковых баз ЗША ў Польшчы вельмі высокая. Польскі міністр падкрэсліў, што перамовы ў гэтым пытанні ўжо вядуцца, аднак, у сувязі з тым, што гэта працяглы працэс, гаварыць аб канкрэтных тэрмінах пакуль рана, паведамляе «Радыё Польшча».

Кіраўнік абароннага міністэрства Польшчы падкрэсліў, што перамовы з амерыканскім бокам увесь час прасоўваюцца. З ягоных слоў, Польшча павялічвае свае шанцы, дзякуючы сваёй актыўнасці ў абароннай сферы, адэкватнаму фінансаванню ўзброеных сіл і клопату аб сваёй абароне.

«Я ацэньваю шанцы Польшчы вельмі высока. Мае візіты ў Вашынгтон і, напрыклад, сустрэчы ў Белым доме з дарадцамі ў нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Дональда Трампа і ў Пентагоне з міністрам абароны ЗША былі шматспадзеўнымі», - адзначыў Марыюш Блашчак.

Нагадаем, згодна з новым абаронным бюджэтам ЗША, Пентагон абавязаны падрыхтаваць да 1 сакавіка 2019 года справаздачу аб мэтазгоднасці сталага размяшчэння ў Польшчы брыгадны баявой групы амерыканскіх наземных войскаў. Мінабароны ЗША павінна ацаніць, ці зможа прысутнасць такога суб'екта ўзмацніць стрымліванне агрэсіі Расеі ва Усходняй Еўропе, а таксама магчымую рэакцыю Масквы на стварэнне сталай вайсковай базы ў Польшчы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках