19 красавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяльчанка павінна заплаціць за ваду з калонкі $390

25
Сяльчанка павінна заплаціць за ваду з калонкі $390
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ONLINER.BY

Вяскоўцы ні разу не бачылі, каб калонка працавала.

Вячаслаў Кавалёў пераехаў з сям'ёй у Беларусь з Казахстана і набыў кватэру ў вёсцы Грынцы Слонімскага раёна, піша «Газета Слонімская».

Мужчына і выказаць здагадку не мог, што сутыкнецца з часам з неспадзяванымі непрыемнасцямі. А гэтыя непрыемнасці яму паднеслі супрацоўнікі Слонімскага водаканала.

ВЯЧАСЛАЎ КАВАЛЁЎ

Побач з кватэрай у іх з жонкай знаходзіцца прысядзібны пляц. І вось 7 ліпеня іх наведала супрацоўніца ААТ «Слонімскі водаканал» А.І.Мялешка, каб праверыць паказанні лічыльніка вады. Напрыканцы кантралёрка звярнула ўвагу на палівальны шланг, які ляжыць у агародзе Кавалёвых.

Са слоў Вячаслава, кантралёрка ўзяла шланг з агарода і, перацягнуўшы яго праз паркан да калонкі, далучыла да яе. Пасля жанчына сфатаграфавала гэта.

Такія дзеянні абурылі Вячаслава, і ён зрабіў супрацоўніцы водаканала заўвагу, бо шланг яна ўзяла з ягонага агарода і без ягонай згоды. Ды і калонка, са слоў мужчыны, на той час не працавала, таму і карыстацца ён ёю не мог.

Пра тое, што калонка была ў непрацоўным стане, пацвердзіла і жонка Вячаслава, а таксама некалькі ягоных суседзяў. Напрыклад, ягоны сусед Сямён Шундрык растлумачыў, што шлангам сусед карыстаўся, але падключаў яго да водаправоднага крана ў кватэры.

А калонка агульнага карыстання, якая знаходзілася на вуліцы, з ягоных слоў, была непрацоўная. Тое ж самае пацвердзілі і тры іншыя суседкі. Напрыклад, Аксана, якая жыве ў суседнім доме, сказала, што за ўвесь час ні разу не бачыла, каб калонка працавала. Суседкі Аня і Юля таксама адзначылі, што калонка не працавала. Аднак у дачыненні да гаспадыні кватэры, якой з'яўляецца дачка Вячаслава Святлана Качаткова, быў складзены акт аб падключэнні шланга для паліву прысядзібнага пляцу да вулічнай водаразборнай калонкі.

У дакуменце таксама гаворыцца пра тое, што калонка была ліквідаваная, кран на падачу вады перакрыты і апламбаваны. Вячаслаў Кавалёў не згодны з гэтым актам і дзеяннямі кантралёра, пра гэта ён і наважыў падзяліцца з чытачамі «ГС».

Каб удакладніць дэталі сітуацыі, карэспандэнт звярнуўся ў ААТ «Слонімскі водаканал». Спецыялістка водаканала патлумачыла, што кантралёрка мела поўнае права браць шланг з прысядзібнага пляцу, каб пераканацца, ці сапраўды наканечнік шланга падыходзіць да калонкі.

- І пераканаўшыся ў тым, што шланг падключаецца да калонкі, супрацоўніца ў якасці доваду зрабіла фатаграфіі, - патлумачыла спецыялістка прадпрыемства.

На пытанне, чаму калонка стаяла так шмат часу і нікому не была патрэбнай раней, адмысловец не адказала. Вячаслаў Кавалёў падчас размовы з карэспандэнтам адзначыў, што ў працэсе дакументальнай перапіскі ён ад кіраўніцтва водаканала не атрымаў яснага адказу аб апісанай сітуацыі. Мужчына ўпэўнены, што кантралёрка, якая правярала паказанні ягонага кватэрнага лічыльніка, падала няслушныя факты, якія выклала ў акце аб нібыта наяўных з яго боку парушэннях правілаў карыстання вулічнай калонкай.

Паводле прадпісання Слонімскага водаканала, спажыўцы вады, якія пражываюць у вёсцы Грынцы на вуліцы Маладзёжнай, д. 8, кв. 1, вырабілі «самавольнае далучэнне да цэнтралізаванай сістэмы водазабеспячэння» і тым самым прычынілі «шкоду прадпрыемству сумай 780 рублёў 38 капеек». А такую суму спецыялісты водаканала разлічылі, зыходзячы з прапускной здольнасці трубы, па якой расходавалася вада цягам 24 гадзін за дзень цягам месяца. Гэтыя грошы Святлана Качаткова, дачка Вячаслава Кавалёва, павінна была заплаціць 10 жніўня, а ў выпадку нявыплаты прадпрыемства звернецца ў суд з заявай аб прымусовым спагнанні грошай. У размове з журналістамі Вячаслаў адзначыў, што штраф ягоная сям'я не плаціла. Таму, хутчэй за ўсё, наперадзе жыхароў вёскі Грынкі чакаюць судовыя пасяджэнні.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках