28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнта Арменіі Саргсяна дапытаюць паводле справы аб пратэстах 2008 года

2
Экс-прэзідэнта Арменіі Саргсяна дапытаюць паводле справы аб пратэстах 2008 года

У 2008 годзе падчас сілавога разгону пратэстаў у Арменіі загінулі 10 чалавек.

Былы прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян будзе дапытаны паводле справы аб пратэстах 2008 года, падчас сілавога разгону якіх загінулі 10 чалавек. Пра гэта заявілі ў Спецыяльнай следчай службе краіны, паведамляе «Радыё Свабода».

У канцы ліпеня суд арыштаваў на два месяцы другога прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў змове для звяржэння канстытуцыйнага ладу. Пазней палітыка адпусцілі на свабоду, бо былы кіраўнік дзяржавы валодае недатыкальнасцю. Сам Качаран называе выстаўленыя яму абвінавачванні палітычна матываванымі.

Справа ў дачыненні да Качарана была распачатая праз сілавы разгон акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2008 годзе. Тады мітынгоўцы, прыхільнікі саступілага Лявона Тэр-Петрасяна патрабавалі перагляду вынікаў галасавання. У сутычках з паліцыяй загінулі 10 чалавек. Качаран абвясціў надзвычайнае становішча, пратэсты ў краіне спыніліся.

Адным з арганізатараў мітынгаў 2008 года быў цяперашні прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. У 2010 годзе паводле абвінавачвання ў арганізацыі беспарадкаў яго прысудзілі да сямі гадоў калоніі. У траўні 2011 года Пашынян выйшаў на волю паводле амністыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках