19 красавiка 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе падтрымалі прафзвяз РЭП

У Адэсе падтрымалі прафзвяз РЭП

Украінцы шакаваныя ўмяшаннем беларускіх уладаў у справы прафзвязаў.

У жніўні ў Адэсе праходзіла летняя школа для маладых сяброў прафзвязаў Украіны і Малдовы «Summer Trade Union School 2018», паведамляе сайт praca-by.info.

Удзельнічалі Незалежны прафзвяз чыгуначнікаў Украіны, Атампрафспілка, Нацыянальная канфедэрацыя прафзвязаў Малдовы і іншыя. Школу праводзіла грамадская арганізацыя «Працоўныя ініцыятывы».

У адной з сесій Школы ўзяў удзел намеснік старшыні прафкама Гомеля Андрэй Стрыжак:

- Я распавёў аб Справе прафзвязаў і пра тое, чаму нашу арганізацыю пераследуюць улады. Украінцы і малдаване былі шакаваныя такім умяшаннем уладаў у справы прафзвязаў і вызначылі правесці акцыю салідарнасці «прафзвязнік - не злачынец».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках