18 красавiка 2024, Чацвер, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны даведаўся пра 400-метровую кватэру ў маці Валодзіна

7
Навальны даведаўся пра 400-метровую кватэру ў маці Валодзіна
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

82-гадовая маці спікера Дзярждумы РФ валодае кватэрай коштам 230 мільёнаў расейскіх рублёў.

Маці спікера Дзярждумы РФ Вячаслава Валодзіна 82-гадовая Лідзія Барабанава валодае кватэрай плошчай 400 квадратных метраў, сцвярджае ў новым расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны.

Паводле ацэнкі ФБК, кошт кватэры, размешчанай у жылым комплексе «Белы Лебедзь» на Вераб’іных гарах у Маскве, складае 230 мільёнаў рублёў.

Навальны таксама распавёў, што 3 жніўня Лідзія Барабанава зарэгістравала кампанію «Холдынг Дняпрова» са статутным капіталам 10 мільёнаў рублёў. Са слоў заснавальніка ФБК, гэтая кампанія стала дзясятай, зарэгістраванай на імя маці Валодзіна.

Навальны назваў Барабанаву фіктыўнай уласніцай нерухомасці і бізнэсу. Ён упэўнены, што ўсім валодае Валодзін, якога апазіцыянер абвінавачвае ў карупцыі. ФБК збіраецца падаць «усе адпаведныя заявы».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках