19 красавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка пагаварыў з Мэркель напярэдадні яе сустрэчы з Пуціным

Парашэнка пагаварыў з Мэркель напярэдадні яе сустрэчы з Пуціным
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на пытанне вызвалення ўкраінскіх палітвязняў у РФ.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з федэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на прэс-службу ўкраінскага лідара.

«Суразмоўцы скаардынавалі пазіцыі напярэдадні сустрэчы канцлеркі ФРГ і прэзідэнта РФ. Парашэнка і Мэркель абмеркавалі сітуацыю на Данбасе і далейшыя намаганні, у тым ліку міратворчыя, для забеспячэння прагрэсу ў мірным урэгуляванні», - гаворыцца ў паведамленні.

У канцылярыі Парашэнкі запэўніваюць: асаблівую ўвагу ён звярнуў на пытанне вызвалення ўкраінскіх закладнікаў і палітычных зняволеных, якія незаконна ўтрымліваюцца на часова акупаваных тэрыторыях і ў Расеі. Напрыклад, размова ішла пра неабходнасць неадкладнага вызвалення ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

«Прэзідэнт Украіны і канцлерка Нямеччыны таксама абмеркавалі выклікі па бяспецы, звязаныя з будаўніцтвам «Паўночнага струменю-2». Суразмоўцы ўзгаднілі графік наступных кантактаў у рамках далейшага развіцця двухбаковага дыялогу», - адзначылі ў Парашэнкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках