24 красавiка 2024, Серада, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прапанаваў Кім Чэн Ыну ўпершыню сустрэцца

13
Пуцін прапанаваў Кім Чэн Ыну ўпершыню сустрэцца
КІМ ЧЭН ЫН

Крэмль паведаміў, што Пхеньян яшчэ не адказаў на запрашэнне.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прапанаваў дыктатару КНДР Кім Чэн Ыну правесці двухбаковы саміт. Гэтая сустрэча можа стаць першымі перамовамі паміж двума лідарамі. «Я гатовы сустрэцца з вамі найбліжэйшым часам, каб абмеркаваць надзённыя пытанні двухбаковых стасункаў і важныя пытанні рэгіёну», - гаворыцца ў паведамленні Пуціна, цытату з якога апублікавала ў сераду ўвечары афіцыйнае Цэнтральнае агенцтва навін КНДР, паведамляе «Европейская правда».

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што расейскі прэзідэнт накіраваў запрашэнне Кім Чэн Ыну ў віншавальнай тэлеграме з нагоды 73-й гадавіны вызвалення Паўночнай Карэі ад японскага каланіяльнага праўлення.

Расейскі амбасадар у Паўночнай Карэі Аляксандр Мацагор распавёў расейскім дзяржаўным СМІ, што перамовы паміж Пуціным і Кім Чэн Ынам знаходзяцца «на парадку дня». У паведамленні Пуціна няма канкрэтнай даты сустрэчы, але расейскі прэзідэнт раней ужо запрасіў Кім Чэн Ына і прэзідэнта Паўднёвай Карэі на штогадовы эканамічны форум ва Уладзівастоку ў верасні. Крэмль паведаміў, што Пхеньян яшчэ не адказаў на запрашэнне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках