19 красавiка 2024, Пятніца, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Асудзяць Януковіча і Бог, і людзі - самотнага здрадніка на службе ў агрэсара»

9
«Асудзяць Януковіча і Бог, і людзі - самотнага здрадніка на службе ў агрэсара»

Абвінавачванне запатрабавала 15 гадоў турмы для прэзідэнта-уцекача Украіны.

Прэс-сакратарка генеральнага пракурора Украіны Ларыса Сарган на сваёй старонцы ў Facebook апублікавала тэкст выступу пракурораў паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе Віктара Януковіча, у якім абвінавачанне папрасіла для яго 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе "Гордан".

Сарган нагадала, што прысутныя ў зале суда не змаглі пачуць прамову пракурора праз тое, што адвакаты Януковіча спрабавалі заглушыць ягоны выступ.

"Бог кожнаму дае свой шанец. Зрабіць свет вакол сябе прыгажэйшым, людзей побач - больш шчаслівым. Такі шанец атрымаў і ён - зрабіць Украіну моцнай і квітнеючай, а 45 мільёнаў грамадзян - паспяховымі", - гаварылася ў прамове.

Абвінаваўцы адзначылі, што Януковіч здрадзіў свайму народу і ўцёк з Украіны "ў абдымкі агрэсара".

"Як апошні баязлівец ён кінуў краіну на волю лёсу, збег у абдымкі агрэсара, які ўжо сціснуў Крым вайсковым кольцам. Уцёк, цынічна здрадзіўшы сваім найбліжэйшым паплечнікам. Здрадзіў нават праваахоўнікам, якія стаялі за яго да канца", - адзначылі пракуроры.

Яны дадалі, што дзякуючы Януковічу Украіна страціла Крым, а у крымскіх татараў чарговым разам адабралі радзіму.

"Але асудзяць Януковіча і Бог, і людзі. Асудзяць яшчэ ў нядаўнім прэзідэнта вялікай еўрапейскай дзяржавы, а цяпер - самотнага здрадніка на службе ў агрэсара, без уласнай краіны і веры ўкраінскага народа", - гаворыцца ў прамове.

Пасля гэтага пракуроры назвалі артыкулы Крымінальнага кодэкса, паводле якіх просяць суд прызнаць віну Януковіча.

"Улічваючы выкладзенае і прымаючы пад увагу бясспрэчнасць, дастатковасць і дапушчальнасць довадаў абвінавачвання, прашу: Януковіча Віктара Фёдаравіча 9 ліпеня 1950 года нараджэння прызнаць вінаватым ва ўчыненні інкрымінаваных крымінальных злачынстваў і прызначыць яму пакаранне паводле ч. 1 арт. 111 Крымінальнага кодэкса Украіны [дзяржаўная здрада] - у выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі; паводле ч. 5 арт. 27, ч. 3 арт. 110 [дапамога ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, што пацягнула гібель людзей або іншыя цяжкія наступствы] - у выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі; паводле ч. 5 арт. 27, ч. 2 арт. 437 [дапамога ў вядзенні агрэсіўнай вайны] - у выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі", - гаворыцца ў прамове абвінавачвання.

Так, паводле сумы злачынстваў пракуроры прасілі прызначыць Януковічу пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках